Каліноўцы былі палякамі? Сяляне выдавалі паўстанцаў? Мураўёў-вешальнік і Каліноўскі - абое рабое?
09.01.2013 12:40
—
Новости Общества
|
Каліноўцы былі палякамі? Сяляне выдавалі паўстанцаў? Мураўёў-вешальнік і Каліноўскі — абое рабое? Такую карціну паўстання 1863-1864 г. прадставіў у размове з Польскім радыё выдавец Віктар Хурсік.
Часам імкненне "развянчаць міфы" спараджае спрошчаны і памылковы погляд на мінулае.
1. Ці паўплывала паўстанне на фармаванне беларускай нацыі і дзяржаўнасці?
Віктар Хурсік: Трэба разумець, што Каліноўскі як выказнік мараў беларускага народа, з’явіўся ў савецкай гістарыяграфіі. Насамрэч, у 1863 годзе ніякай гаворкі пра Беларусь і беларускую нацыю не было і гэта падкрэслівалі самі памешчыкі. Яны запісвалі сябе палякамі, а сяляне -- тутэйшымі. У той час у беларусаў не было нацыянальнасці. Таму нельга казаць, што паўстанне Каліноўскага заклала нейкі падмурак дзяржаўнасці альбо, прынамсі, яго аднаўлення. Гэта было не так. Алесь Смалянчук: Сапраўды, Каліноўскі, які нарадзіўся ў першай палове ХІХ стагоддзя, не мог змагацца за беларускую нацыянальную ідэю, бо беларускага нацыянальнага руху ў разуменні ХХ ст. тады не існавала. Як не існавала ўкраінскага і літоўскага нацыянальных рухаў — яны толькі ўзнікалі. Эпоха нацыяналізму толькі распачыналася. Але Каліноўскі з ягонай беларускай мовай "Мужыцкай праўды" і "Лістоў Каліноўскі мог не ўсведамляць сябе беларускім нацыянальным дзеячам, проста таму што тады яшчэ ніхто не мысліў сябе беларусам — нават тыя, хто разумелі сваю адрознасць і ад палякаў, і ад расейцаў. Тады саманазва яшчэ не замацавалася. Але ж мы мяркуем пра постаць, ацэньваючы яго дзеянні і той след, які ён пакінуў. Постаць Каліноўскага, яго вобраз у мастацтве, музыцы, літаратуры, традыцыя змагання, закладзеная ім, адыгралі вялізную ролю падчас фармавання нацыянальнага руху ХХ стагоддзя. Можна сказаць, што беларускім нацыянальным героем Каліноўскі стаў пасля смерці. (Згадаем: у 2006 годзе, падчас пратэстаў у часе прэзідэнцкіх выбараў, удзельнікі намётавага лагера называлі Кастрычніцкую Плошчай Каліноўскага.)
2. Ці можна Каліноўскага параўноўваць з бальшавікамі? Віктар Хурсік: Каліноўскі быў Алесь Смалянчук: Называць Каліноўскага Каліноўскі ж, яшчэ раз падкрэслю, жыў у іншы час. Але ён ужо адчуваў набліжэнне эпохі нацыяналізмаў і сам гэтаму спрыяў.
3. Ці многа было паўстанцаў? Віктар Хурсік: Сілам, якія падаўлялі паўстанне, было выгадна, каб гэтых паўстанцаў на паперы было больш. Яны маглі накладаць кантрыбуцыі на маёнткі, рэквізаваць маёмасць, нажываліся на гэтым, і гэты клубок каціўся ажно да 1869 года. Лічбу 77 тысяч я б паставіў пад сумнеў. Алесь Смалянчук: На маю думку, удзельнікаў паўстання было нашмат больш за 77 тысяч. Бо каго можна лічыць удзельнікамі? Толькі тых, хто са зброяй сышлі ў лясы? А як жа тыя, хто дапамагаў — інфармацыяй, прадуктамі, лекамі? Як жа тыя, хто, нягледзячы на жорсткія пакаранні, насілі жалобу па загінуўшым, тыя, хто запальваў знічы на магілах загінуўшых паўстанцаў? Для гэтага трэба была вялікая смеласць, бо пакаранні былі жорсткія: улада мела права высылаць людзей у Сібір у адміністратыўным парадку — без суда.
4. Як ставіліся да паўстанцаў сяляне? Хурсік: У Польшчы сяляне ў большасці не здраджвалі сваім памешчыкам. Расейская ўлада, якая прыйшла падаўляць паўстанне, звярнулася да іх і папрасіла: "Скажыце, каго вы больш ненавідзіце. Выкажце свае крыўды і мы іх усіх павяжам". Польскі селянін не здаваў свайго памешчыка. У Беларусі было інакш. Калі ўлады звярнуліся да сялян, то яны са шчырай душой пачалі здаваць сваіх памешчыкаў. Добраахвотнікі, якіх паклікаў урад для затрымання паўстанцаў, у Беларусі вызначаліся вялікай колькасьцю спайманых. І потым яны былі дастойна ўшанаваныя расейскім урадам. Алесь Смалянчук: У Гродзенскай і Віленскай губернях каля 17% сялянаў узяло ўдзел у паўстанні. Гэтая лічба ёсць у падручніках. І гэта вялізная лічба, нашмат большая, чым па Польшчы. Не выключана, што такая сялянская падтрымка была дасягнутая, дзякуючы якраз "Мужыцкай праўдзе" і наогул дзейнасці Каліноўскага. Кажучы, што "сяляне выдавалі паноў", трэба звяртаць увагу на тагачасны Зазначу, што пад уплывам паўстання ўлады ўжо 1 траўня 1863 г. адмяняюць "часоваабавязанае становішча" і стымулююць выкуп памешчыцкай зямлі, даючы сялянам крэдыты. Трэба было выбіраць паміж атрыманнем зямлі, што гарантавала бязбеднае існаванне, і паўстанцамі, якія змагаліся супраць усёй Імперыі. Выбар большасці сялянаў, у т.л. і польскіх (!) сялянаў, быў відавочным.
5. Ці можна раўняць Каліноўскага і Мураўёва? Віктар Хурсік: Былі словы ў "Мужыцкай праўдзе": "біць, каб рука не дрыжэла над рукой шляхецкага дзіцяці" [Відаць, маецца на ўвазе прыпісваны Каліноўскаму выраз: "Паўстанне мае быць чыста народным — шляхта, паколькi з намi не пойдзе, няхай гiне — тады сялянская сякера не павiнна спынiцца нават над калыскай шляхецкага дзiцяцi!" -- НН]. На Наваградчыне, напрыклад, вешалі тых, хто не падтрымліваў сялян. [Відаць, маюцца на ўвазе сяляне-паўстанцы -- НН]. Разумееце, сяляне балі цёмнай неадукаванай масай. Да яе было проста звярнуцца й сказаць, што ва ўсім вінаватыя памешчыкі. Так рабіў Каліноўскі, так рабіў і Мураўёў. Смалянчук: Падобныя выказванні недасведчанай асобы выклікаюць толькі абурэнне. Словы, якія прывёў Хурсік, узятыя з успамінаў аднаго з ідэйных апанентаў Каліноўскага. У "Мужыцкай праўдзе" нічога падобнага не было і не магло быць. Пры ўсіх рэзкіх заявах супраць здраднікаў (з усіх станаў!) і нават мянушцы "дыктатара Літвы" не Каліноўскі, а Мураўёў і ягоныя прыспешнікі развязалі сапраўдны тэрор. Не хачу апраўдваць і паўстанцаў, ад рук якіх таксама гінулі цывільныя людзі, але ж трэба разумець, што на самой справе ў Беларусі і Літве адбывалася амаль што грамадзянская вайна. Урадавай хлусні, што нібыта паны паўсталі, каб вярнуць прыгон, супрацьстаяла ідэя "мужыцкай праўды" Каліноўскага і ягоных паплечнікаў… Апошнім часам пачынаюць абяляць Мураўёва: маўляў, дзякуючы яго дбанням прыгон у заходніх губернях быў адменены хутчэй, чым у цэнтральнай Расіі. На самой справе, толькі паўстанне прымусіла расейкіх чыноўнікаў пайсці на гэты крок! Чытаючы ўспаміны і архіўныя дакументы, выразна бачыш, што Мураўёў для пераважнай часткі грамадскасці быў і застаўся "вешальнікам". Дзіўна і абуральна, што ў Беларусі знаходзяцца "спецыялісты", якія раўняюць яго з Каліноўскім.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую карціну паўстання 1863-64 г. прадставіў у размове з Польскім радыё выдавец Віктар Хурсік. Часам імкненне "развянчаць міфы" спараджае спрошчаны і памылковы... |
|