Ці ёсць альтэрнатыва камп'ютарным гульням?. 21.by

Ці ёсць альтэрнатыва камп'ютарным гульням?

25.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГЕЙСЦЕР, галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл, доктар тэхнічных навук, прафесар:

— Важна зразумець прыроду захаплення камп'ютарнымі гульнямі. На мой погляд, гэта магчымасць самарэалізавацца ў віртуальным свеце, што далёка не заўсёды атрымліваецца ў рэальнасці. Адсюль вызначаюцца альтэрнатывы — гульні, якія дзіцяці па душы і ў якіх ён можа праявіць сябе. Прычым яны павінны быць даступнымі, разнастайнымі і займальнымі. Такімі альтэрнатывамі могуць стаць спартыўныя гульні, інтэлектуальныя (шахматы, шашкі), творчасць (напрыклад, радыёмадэляванне, авіямадэляванне, фатаграфія, маляванне, лепка). Не абысціся дзецям і без гульняў у двары з аднагодкамі, якія падыходзяць для рознага ўзросту: у квача, "вайнушку", футбол, мястэчкі (гульня забытая, а раней вельмі папулярная), хакей на дарозе без канькоў. Толькі на карысць будуць паходы ў лес, на рэчку.

      Лізавета ЛІСІЦА, вучаніца 7 класа Мажэйкаўскай СШ Лідскага раёна:

— Замена камп'ютарным гульням ёсць! Толькі, на жаль, з-за таго, што амаль у кожнага з нас ёсць камп'ютар, мала хто заўважае нешта іншае. Калі ў мяне яшчэ не было гэтай цуда-тэхнікі, мы з маімі сябрамі гулялі ў шматлікія гульні. А як толькі з'явіўся камп'ютар, іх стала значна менш. А з падключэннем інтэрнэту іх увогуле не стала: пачалі радзей выходзіць на вуліцу, менш сустракацца. Я разумею, што гэта няправільна, але сама такая ж: калі ёсць вольны час, адразу за камп'ютар! Максімум, колькі я магу без яго пратрымацца, гэта 2 дні!

      Рафаіл ЦЮЦІН, вядучы спецыяліст цэнтральнага апарата ДТСААФ:

— Альтэрнатыва ёсць заўсёды. Веласпорт, велатурызм, футбол, хакей і іншыя віды спорту. Аднак трэба разумець, што гэтыя гульні патрабуюць немалых матэрыяльных выдаткаў. А гэта не ўсім бацькам па сілах. Таму і атрымліваецца, што менш затратныя для бацькоў і больш даступныя для дзяцей — камп'ютарныя гульні. І як бы сённяшнія бацькі не скардзіліся на сваіх нашчадкаў, яны добра разумеюць, што сучасныя тэхналогіі дазволілі ім не прыкладаць шмат намаганняў і грошай на тое, каб іх дзеці былі заўсёды "пры справе".

Падрыхтавала Вераніка КАНЮТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Важна зразумець прыроду захаплення камп'ютарнымі гульнямі. На мой погляд, гэта магчымасць самарэалізавацца ў віртуальным свеце, што далёка не заўсёды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика