Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве?
05.02.2013 14:20
—
Новости Общества
|
Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве? Вядучы АНТ Аляксандр Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве. На Грамадскім тэлебачанні Расіі ён пабываў 30 студзеня.
Аверкаў працуе на тэлеканале АНТ, вядзе праграмы "Нашы навіны" і "Контуры". Яму 53 гады. Ягоным голасам агучваюцца афіцыёзныя трансляцыі. Фота Аляксандра Аверкава з кастынга вядучых з’явілася на сайце расійскага тэлеканала. Грамадскае тэлебачанне Расіі — новы расійскі федэральны тэлеканал, які "ствараецца на прынцыпах грамадскага вяшчання". Старт тэлеканала запланаваны на 19 мая. "Нідзе я нічога не праходзіў", — сказаў "НН" Аляксандр Аверкаў, пасля чаго сувязь перарвалася. Болей вядучы слухаўку не падымаў. У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Аверкава медалём Францыска Скарыны. У 2010 з паўвекавым юбілеем Аверкава Аляксандр Лукашэнка віншаваў асабіста. "Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, — цытавала Аляксандра Аверкава прэс‑служба тэлеканала АНТ. — Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі — прызнанне і велізарная адказнасць". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Аверкаў працуе на тэлеканале АНТ, вядзе праграмы "Нашы навіны" і "Контуры". Яму 53 гады. Ягоным голасам агучваюцца афіцыёзныя трансляцыі.
|
|