Што дало абмежаванне продажу таннага віна і што спыніць алкагалізацыю насельніцтва?
07.02.2013 12:34
—
Новости Общества
|
Што дало абмежаванне продажу таннага віна і што спыніць алкагалізацыю насельніцтва? ![]() Эксперымент па абмежаванні продажу пладова-ягадных він у вобласці распачалі ў 2010 годзе. Набываць такія напоі можна было толькі ў строга вызначаны час. Гэта рашэнне павінна было прыпыніць развіццё п'янства сярод насельніцтва. Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што эфект ад эксперымента атрымаўся станоўчы. "Колькасць злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення зменшылася на 21%. Колькасць загінулых праз атрутніцтва ўжываннем алкаголю зменшылася на чвэрць. Зменшылася і колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў асобамі, якія ўжылі алкаголь", - кажа намеснік начальніка УУС аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Іваноў. Але, на жаль, людзі менш піць не сталі. Тавараабарот алкагольнай прадукцыі не зменшыўся - замест пладова-ягадных напояў пачалі выбіраць больш моцныя. "Ідзе пераразмеркаванне ў выбары алкагольных напояў", - сцвярджае Іна Караткевіч, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама. Крокам да цвярозага жыцця стала спыненне з першага студзеня вырабу і рэалізацыі ардынарных пладова-ягадных він. Але, па сутнасці, так званыя чарнілы, хоць і палепшанай якасці, застануцца. Прыпыніць алкагалізацыю насельніцтва, па словах спецыялістаў, зможа не абмежаванне продажу, а рост цэн на спіртныя напоі. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэпартаж тэлеканала "Магілёў-2" дае адказы на гэтыя пытанні. |
|