Сінхроннае развіццё. 21.by

Сінхроннае развіццё

08.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінтранс пачаў распрацоўку стратэгіі інавацыйнага развіцця транспартнай сістэмы Беларусі да 2030 года.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый рэспублікі. Для гэтай мэты створаны савет, у які, акрамя прадстаўнікоў арганізацый Мінтранса, уваходзяць навуковыя кадры.

«Эканамічная выгада дзяржавы ад мадэрнізацыі транспартнай сістэмы можа быць атрымана толькі пры ўмове сінхроннага развіцця ўсіх відаў транспарту, гэта і будзе ўлічана пры распрацоўцы стратэгіі інавацыйнага развіцця», — канстатавалі ў Мінтрансе.

Пасля нядаўняга падвядзення вынікаў работы галіны за мінулы год у міністэрстве адзначылі, што ў транспартнай сістэме рэспублікі прысутнічаюць некаторыя праблемы, якія патрабуюць аператыўных і навукова абгрунтаваных рашэнняў. «Не трэба забываць аб эканамічнай мэтазгоднасці таго ці іншага інавацыйнага рашэння, якое ўкараняецца, мадэрнізацыя павінна ўяўляць сабой пастаянны эвалюцыйны працэс, заснаваны на замене неэфектыўнага на больш прагрэсіўнае», — сказалі спецыялісты.

Актуальнасць планаў міністэрства абумоўлена ў тым ліку ўступленнем Беларусі ў Адзіную эканамічную прастору і яе імкненнем следам за Расіяй у СГА. Перавозчыкі краін АЭП і транспартныя кампаніі Еўропы і Азіі будуць складаць жорсткую канкурэнцыю айчынным. «Наша задача — адэкватна ацаніць выклікі сучаснага свету, пастарацца спрагназаваць сітуацыю і правільна выбраць шляхі развіцця транспартнай сістэмы Беларусі. У гэтых умовах якасць паслуг, іх цана і прадукцыйнасць працы стануць крытэрыямі канкурэнтаздольнасці рэспублікі на знешнім рынку транспартных паслуг», — заявілі ў міністэрстве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінтранс распрацуе стратэгію інавацыйнага развіцця да 2030 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика