Эдуард Ціхі – першы Ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна
20.02.2013
—
Новости Общества
|
У суботу, 16 лютага, стала вядома, хто стаў першым Ганаровым грамадзянінам Мядзельскага раёна. Гэта Герой Сацыялістычнай Працы з вёскі Камарова Эдуард Ціхі. Эдуард Вікенцьевіч нарадзіўся ў 1931 годзе на Мядзельшчыне. Званне Героя Сацыялістычнай Працы яму было прысвоенае Указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1966 годзе за выкананне сямігадовага плана па ўборцы збожжавых. Эдуард Ціхі 17 сезонаў працаваў на камбайне. Парабіўшы механізатарам, далей працаваў загадчыкам майстэрні, выконваў абавязкі галоўнага інжынера, узначальваў прафкам саўгаса “Канстанцінава”. Дыплом і пасведчанне “Ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна” Эдуард Ціхі атрымаў на традыцыйным злёце перадавікоў галін народнай гаспадаркі Мядзельшчыны. Уручыў іх старшыня Мядзельскага райвыканкама Ілля Шацько. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 16 лютага, стала вядома, хто стаў першым Ганаровым грамадзянінам Мядзельскага раёна. Гэта Герой Сацыялістычнай Працы з вёскі Камарова Эдуард Ціхі.
|
|