На варце здароўя
21.02.2013
—
Новости Общества
|
У Гродне пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся ваенны шпіталь. 20 лютага ў Гродне адбылася цырымонія адкрыцця пасля рэканструкцыі будынкаў ДУ “1134-ы ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. У цырымоніі адкрыцця медыцынскага цэнтра прымалі ўдзел міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін, губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра. Працягвалася рэканструкцыя тры гады і вялася ў тры этапы. Рэканструяваны двухпавярховы будынак інфекцыйнага корпуса, стаматалагічнае аддзяленне, галоўны лячэбны корпус, кухня і харчовы склад. Цікава, што ў ходзе рэканструкцыі ваенны клінічны цэнтр не перапыняў сваю дзейнасць. Падчас будаўнічых работ лячэбны корпус знаходзіўся ў будынку былой чыгуначнай бальніцы ў Гродне. Кошт рэканструкцыі аб’екта і медыцынскага абсталявання складае звыш 30 мільярдаў рублёў. Сёння шпіталь уяўляе сабой шматпрофільную лячэбную ўстанову са стацыянарам на 150 ложкаў і дзённым стацыянарам, аддзяленнямі дыягностыкі, хірургіі, фізіятэрапіі, стаматалогіі, рэнтгенаўскім і іншымі дапаможнымі аддзяленнямі, укамплектаванымі новым абсталяваннем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся ваенны шпіталь. |
|