За беларускую мову — пад суд. 21.by

За беларускую мову — пад суд

21.02.2013 13:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Генадзь ЛойкаСёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, мінскага скульптара Генадзя Лойку будуць судзіць за правядзенне акцыі ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі.

Як паведаміла БелаПАН яго жонка Алена Лойка, адміністрацыйны працэс павінен адбыцца сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

«Я так і не змагла яго ўбачыць. У той момант, калі я пісала заяву з прычыны знікнення мужа, мне патэлефанавалі і ўсё ж сказалі, што ён знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС, што ён нікуды не знікаў. На яго складзены пратакол, яго будуць судзіць. Калі паспеюць, то суд пройдзе да абеду, калі не — то пасля», — сказала жонка скульптара.

Генадзь Лойка быў затрыманы сёння раніцай пасля правядзення акцыі ў падтрымку беларускай мовы каля гімназіі № 4, дзе вучыцца яго дачка. Перад пачаткам школьных заняткаў ён разгарнуў на ганку гімназіі плакат са словамі: «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучаньня».

Да Генадзя Лойкі выходзіла завуч гімназіі Алена Нікалайчык, якая папярэдзіла пра несанкцыянаваны характар яго выступлення.

Акцыя каля гімназіі доўжылася прыкладна паўгадзіны. За яе правядзеннем назіралі людзі ў цывільным, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, што стаяў побач. Яны таксама праводзілі відэаздымку, але не ўмешваліся.

Неўзабаве пасля заканчэння акцыі Лойка быў затрыманы. Хутчэй за ўсё, ён абвінавачваецца на падставе артыкула 23.34 КоАП за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.



Прысутным на акцыі журналістам Лойка заявіў, што ў Беларусі адбываецца русіфікацыя адукацыі. У якасці прыкладу ён прывёў той факт, што ў статут гімназіі № 4, дзе вучыцца яго дачка, былі ўнесены змены, якія дазваляюць выкладаць на рускай мове.

«Я хацеў узяць са школы сваё дзіця, каб сесці разам на прыступках Міністэрства адукацыі і не пускаць яе ў школу, пакуль туды не вернуць беларускую мову», — сказаў скульптар, адказваючы на пытанне БелаПАН, ці не лепей было б правесці такую акцыя перед дзвярыма Мінадукацыі.

«У міністэрстве мне адказалі, што ў сістэме адукацыі Беларусі няма такога паняцца — «беларускамоўная школа». Ёсць толькі беларускамоўныя класы і патокі», — дадаў Лойка.



«У нас няма беларускамоўнай адукацыі», — заявіў Генадзь Лойка падчас акцыі.

«Усе чыноўнікі, з якімі я сустракаўся, казалі мне на расейскай мове: «У нас два языка», — адзначыў Лойка. — Але на справе атрымліваецца, што выбару, на якой мове вучыцца, у мяне няма».

«З 2010 года гімназія № 4 нават ўжо і не лічыцца беларускамоўнай,—
абурыўся скульптар, — бо на шыльдзе яе няма ніводнага слова на мове. Нават не ўсе настаўнікі гэтай школы валодаюць беларускай мовай. Я хачу, каб нашы дзеці вучыліся па-беларуску. Дзеля гэтага трэба, каб нашы дарослыя гаварылі па-беларуску. Калі ж яны абіраюць расейскую мову, як жа яны навучаць дзяцей любіць беларускую, размаўляць на ёй?»

Мэтай сваёй акцыі Лойка назваў прымусіць настаўнікаў размаўляць па-беларуску. «У нашай краіне дайшло да таго, што гаварыць па-беларуску — гэта самы страшэнны крымінал», — дадаў ён.

***

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага з 1999 года з ініцыятывы ЮНЕСКА

Гэтая дата заклікана спрыяць лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі ў свеце. У гэты дзень у Мінску дзяржаўныя ўстановы і грамадскія ініцыятывы ладзяць тэматычныя акцыі.

Тыдзень беларускай мовы ў гэты дзень распачынаецца на філалагічным факультэце БДУ. На працягу пяці дзён тут адбудуцца літаратурныя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі і даследчыкамі, інтэлектуальныя гульні.

Грамадская ініцыятыва «Арт-сядзіба» абвясціла ўсебеларускую акцыю да сённяшняй даты. Актывісты прапануюць пакідаць беларускія кнігі ў грамадскім транспарце па ўсёй краіне, каб імі маглі скарыстацца іншыя пасажыры. Ініцыятары заклікаюць фатаграфаваць вынікі сваіх дзеянняў і выкладаць у фотаальбомы адпаведных груп у сацыяльных сетках.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) Алег Трусаў нагадаў, што некалькі дзён таму Нацыянальны статыстычны камітэт «ўпершыню надрукаваў праўду» пра колькасць беларускамоўных навучэнцаў. «Вучняў, якія навучаюцца па-беларуску, засталося 16%, але ўпершыню з'явілася лічба па беларускамоўным навучанні студэнтаў — 4,2 тыс. чалавек, — сказаў Трусаў. — Такім чынам, міф, што ў нашых школах ды ВНУ нельга атрымаць адукацыю па-беларуску, разбурыўся. ТБМ дамаглося таго, каб па законе аб вышэйшай адукацыі можна было б ствараць адпаведныя плыні, беларускамоўныя групы — было б жаданне студэнтаў».




Перш за ўсё магчымасцю адукавацца па-беларуску, паводле слоў старшыні ТБМ, карыстаюцца студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Апроч таго, беларускамоўныя плыні ёсць на філалагічных, журналісцкіх факультэтах БДУ ды іншых вышэйшых устаноў. «У асноўным гуманітарыі, але былі выпадкі, калі і медыкі пяць гадоў навучаліся па-беларуску. А пра тое, што ўжо 20 гадоў існуе такая плынь на гістарычным факультэце БДУ, увогуле ніхто ніколі не пісаў», — сказаў Трусаў.



Таццяна КАРАВЯНКОВА, Васіль СЯМАШКА, Захар ШЧАРБАКОЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскага скульптара Генадзя Лойку будуць судзіць за правядзенне акцыі ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика