Жывеш побач з берагам ракі? Пра сеткі забудзь!
28.02.2013
—
Новости Общества
|
Наш чытач з Мастоўскага раёна задаў, на погляд недасведчанага чалавека, недарэчнае пытанне. Тым не менш, логіка ў ім, у гэтым пытанні, якое хвалюе чалавека, што пражывае ў канкрэтнай мясцовасці, ёсць. Справа ў тым, што адлегласць ад мяжы зямельнага ўчастка заяўніка да берага ракі складае недзе каля 40 метраў. — Я трымаю свойскую птушку. Для вальера (каб трымаць курэй) на прыватным падворку хацеў бы выкарыстаць сеткі з лёскі. Ці можна мне так зрабіць? Ці не ўзнікнуць пытанні ад інспектараў аховы жывёльнага і расліннага свету? — прасіў адказаць на сваё пытанне чытач. Каб дапамагчы заяўніку дасканала разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся па каментарый у Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Як і казалі вышэй, чалавек ведае, пра што пытаецца. — Згодна з пунктам 140.10 "Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства", зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 08.12.2005 года №580 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2010 года №386), забараняецца знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглых да іх тэрыторый на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (ці) рыбай, лоўля якой у пэўным раёне і пэўны час забаронены або вага якой перавышае нормы, устаноўленыя ў пунктах 131 і (ці) 133 гэтых Правілаў, без дакументаў, якія пацвярджалі б законнасць валодання рыбай, — паведамілі рэдакцыі. Зразумела, што гэты пункт "Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства" быў напісаны для зусім іншых сітуацый, у адрозненне ад згаданай нашым чытачом, аднак у сваёй першай частцы — пра знаходжанне з забароненымі прыладамі лоўлі (а сеткі менавіта да такіх і адносяцца) у рыбалоўных угоддзях або на прылеглых да іх тэрыторыях на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў — распаўсюджваецца і на выкарыстанне сетак у якасці "будаўнічага" матэрыялу для вальераў-птушнікаў. Так што лепш знайсці іншы. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш чытач з Мастоўскага раёна задаў, на погляд недасведчанага чалавека, недарэчнае пытанне. Тым не менш, логіка ў ім, у гэтым пытанні, якое хвалюе чалавека, што...
|
|