Перамагчы п’янства? Можна. 21.by

Перамагчы п’янства? Можна

06.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Мая сястра злоўжывае спіртным. Яна звярталася да нарколага ў платны медыцынскі цэнтр, але безвынікова. Хочам адправіць яе ў ЛПП, там без кампаніі яна хутчэй вярнулася б да нармальнага жыцця. Падкажыце, як гэта зрабіць?

Тамара, Жлобін

— Сёння ў краіне існуе разгалінаваная наркалагічная служба, — адзначае галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Осіпчык. — Таму зусім не абавязкова лячыцца ў прыватным цэнтры. Вашай сястры перш-наперш трэба звярнуцца да ўрача-нарколага ў паліклініку па месцы жыхарства. Ён і вырашыць, як ёй трэба дапамагаць. Медыкаментознае лячэнне, дапамога псіхолага, псіхатэрапеўта і іншых спецыялістаў — усё гэта сёння магчыма атрымаць, прычым бясплатна. Калі ёсць жаданне лячыцца ананімна, гэта таксама можна зрабіць з мінімальнымі выдаткамі. А што датычыцца лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), то іх задача крыху іншая. Туды накіроўваюцца хворыя на алкагалізм, наркаманы і таксікаманы, якія пасля ўжывання гэтых рэчываў тэрарызуюць сем’і і парушаюць закон. Па сутнасці, залежных людзей такім чынам ізалююць ад грамадства. Даюць ім магчымасць прыйсці ў нармальны стан, зірнуць на сябе і жыццё па-іншаму, а іх сем’ям адпачыць ад пастаяннага псіхалагічнага ціску.

Сёння ў Беларусі шэсць ЛПП — чатыры мужчынскія і два для жанчын, гэтыя ўстановы курыруе дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Накіроўвае залежных туды суд, калі не меней як тры разы на працягу года былі парушэнні Адміністрацыйнага кодэкса. Перавыхаванне доўжыцца год.

Паспяховае лячэнне ў ЛПП — гэта адсутнасць доступу да алкаголю, працоўнае выхаванне і медыцына. Апошнім займаецца ўрач-нарколаг. Міністэрствам аховы здароўя зацверджана спецыяльная методыка, якая прадугледжвае паэтапнае лячэнне. Хто жадае, можа там закадзіравацца, у нарколага ёсць патрэбныя прэпараты і дазвол на правядзенне такой працэдуры.

Дарэчы, не кожнага залежнага і парушальніка можна накіраваць у ЛПП. Туды не прымуць непаўналетніх, мужчын, якім споўнілася 60, і жанчын пасля 55 гадоў, цяжарных і жанчын, якія маюць дзяцей да года, а таксама інвалідаў I і II групы. Ёсць і шэраг захворванняў, якія перашкаджаюць знаходзіцца ў ЛПП.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мая сястра злоўжывае спіртным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика