Няякасная рэстаўрацыя. 21.by

Няякасная рэстаўрацыя

06.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэстаўрацыя будынка полацкага Сафійскага сабора — унікальнага помніка архітэктуры ХІ стагоддзя, аднаго з сімвалаў Беларусі, які цудам захаваўся да нашых дзён, — адбывалася з парушэннямі.

У прыватнасці, у выніку неаднаразовага ўнясення змен (павелічэння) у аб'ём і віды работ, якія падлягаюць выкананню, кошт работ павялічыўся больш чым на 20%, а нарматыўныя тэрміны будаўніцтва — у 2 разы.

Сафійскаму сабору (1044-1066 гады забудовы), які знаходзіцца на вуліцы Замкавая, 1 у Полацку, нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці вышэйшай катэгорыі (на тэрміналогіі спецыялістаў — "0"). Гэты храм занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У Віцебскай вобласці ўсяго тры аб'екты такой катэгорыі.

— З 2010 года праект неаднаразова пераглядаўся, у яго ўносіліся дапаўненні. Ужо ў працэсе прынялі рашэнне, што неабходны не толькі рамонт даху галоўнай часткі будынка, але і купалаў. Кошт карэкціроўкі — 21,6 мільёна рублёў.

Пасля ўстаноўкі вокнаў са шклопакетамі парушыўся цепла-вільготнасны рэжым памяшканняў канцэртнай залы Сафійскага сабора. У выніку спатрэбілася ўстаноўка сістэмы прытокавай вентыляцыі. Гэта пацягнула за сабой унясенне адпаведных змяненняў у другі раз і абышлося абласному бюджэту ў 90 мільёнаў рублёў, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю вобласці. Як канстатуюць рэвізоры, адказнымі асобамі Полацкага музея-запаведніка не было ініцыявана правядзенне папярэдніх навукова-даследчых работ па ўстараненні ранейшых дэфектаў (што трэба было зрабіць да пачатку рэстаўрацыі фасадаў), а значыць, па заканчэнні рэстаўрацыі не будзе дасягнуты якасны вынік. "Работы на будынку гісторыка-культурнай каштоўнасці выконваліся асобамі, у якіх не былі запатрабаваныя дакументы аб адпаведнай кваліфікацыі: ні аб наяўнасці адукацыі, ні аб наяўнасці досведу працы", — каментуюць рэвізоры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэстаўрацыя будынка полацкага Сафійскага сабора — унікальнага помніка архітэктуры ХІ стагоддзя, аднаго з сімвалаў Беларусі, які цудам захаваўся да нашых дзён, —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика