Ці верыце вы ў гараскопы і прадказанні?
09.04.2013
—
Новости Общества
|
Марыя ВІКТАРОВІЧ, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
— Цікавіцца гараскопамі пачала ў юнацтве. Цікава было чытаць пра свой знак і сумяшчальнасць у пары. З гадамі ў пытанні "верыць ці не верыць" стала ўсё больш схіляцца да станоўчага адказу. Па даце нараджэння на сайтах, што трапляліся, пабудавала натальную карту для сябе і сваіх блізкіх. Гэтая інфармацыя дапамагала мне зразумець сябе, пераадолець унутраныя канфлікты і нават павысіць самаацэнку. Таму да астралогіі стаўлюся сур'ёзна. А што датычыцца прадказанняў, то тут таксама ёсць пэўны вопыт. Наведвала неяк варажбітку. Прадказанні збыліся 50 на 50, але варта аддаць ёй належнае — псіхалагічны партрэт па фота быў дакладным. Юлія РЫПІНСКАЯ, спартсмен-інструктар нацыянальнай зборнай па цяжкай атлетыцы, г. Мінск:— Я чалавек па прыродзе сваёй уражлівы. Мяне цікавяць гараскопы і прадказанні. Мяркуючы па ўласным вопыце, адназначна не магу сцвярджаць, што гараскопы заўсёды збываюцца. Але здаралася і так. Напрыклад, неяк перад адказнымі спаборніцтвамі я прачытала: "Запас энергіі памножыўся ўдвая! Сёння толькі гучныя ўчынкі! З вашым запасам энергіі вы маеце ўсе шанцы заявіць свету пра сябе". І збылося — я выйграла чэмпіянат Еўропы... У прадказанні таксама веру. І веру ў людзей, якія здольны прыадкрыць будучы лёс. Падрыхтавала Алена ДРАПКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я лічу, што ўсё ў жыцці не проста так. Тайна імені, зоркі, лічбы — гэтыя рэчы здольныя ўплываць на наш лёс. У мяне заўсёды так атрымліваецца, што прадказанні...
|
|