Ямал — Еўропа-2
19.04.2013
—
Новости Общества
|
У пачатку красавіка 2013 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода "Ямал — Еўропа-2" праз Беларусь для паставак газу ў Польшчу, Славакію і Венгрыю. Аб'ём газу, які пастаўляецца, можа скласці каля 15 млрд кубаметраў. У сувязі з гэтым заканамерна пытанне: якія практычныя наступствы гэта можа пацягнуць для Беларусі? Як вядома, сёння Беларусь з'яўляецца асноўнай краінай-транзіцёрам для паставак у Еўрасаюз з Расіі нафты, а Украіна — газу. Эксплуатацыя Расіяй "Паўночнага патоку" для транспартавання часткі газу, які раней накіроўваўся ў ЕС праз Украіну, і будаўніцтва газаправодаў "Ямал — Еўропа-2" і "Паўднёвага патоку" можа карэнным чынам змяніць сітуацыю. У выніку Беларусь можа стаць больш важнай транзітнай краінай для Расіі, чым Украіна, і ў плане паставак нафты, і ў плане паставак газу на самы важны для яе рынак — Еўрасаюза. Гэта лагічна, улічваючы, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў інтэграцыйных праектах з Расіяй, а Украіна — не. У сувязі з гэтым для Расіі яўна бяспечней давяраць самыя важныя праекты найбольш блізкім саюзнікам. Пры гэтым улічым, што па маштабе гэты інвестпраект складзе мільярды долараў, а гэта вельмі выгадны для Беларусі аб'ём работ. Праўда, уводу ў строй другой лініі давядзецца пачакаць. У выпадку ўхвалення праекта "Газпрам" гатовы пачаць яго будаўніцтва з тым, каб пусціць па лініі газ у 2018—2019 гадах. Пра сур'ёзнасць намераў сведчыць тое, што "Газпрам" папярэдне правёў перамовы з Польшчай, Венгрыяй, Славакіяй на карпаратыўным узроўні, а з Польшчай быў нават падпісаны папярэдні мемарандум. Праўда, паведамленне аб падпісаным з "Газпрамам" мемарандуме стала сюрпрызам для прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, які шукае альтэрнатывы для паставак газу з Расіі ў Польшчу. У той жа час вопыт ужо рэалізаваных праектаў паказаў, што "Газпрам" здольны ўплываць на меркаванні палітыкаў Еўрасаюза, прыцягваючы да будаўніцтва сваіх трубаправодаў буйныя кампаніі з ЕС, значны капітал і лабісцкія магчымасці якіх здольны зламаць волю любога праціўніка новых інвестыцыйных праектаў "Газпрама". У вяртанні Расіі да праекта будаўніцтва другой чаргі газаправода праз Беларусь важныя і эканамічныя довады. Хутка на рынак ЕС пачне паступаць у вялікіх аб'ёмах сланцавы газ з ЗША, канкурэнцыя цэн абвострыцца і "Газпраму" давядзецца зніжаць кошт транзіту расійскага газу ў ЕС. Ужо даўно падлічана, што беларускі маршрут з'яўляецца найбольш танным для "Газпрама". Гэта падчас размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пацвердзіў і кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер, які адзначыў: "Мы прапрацоўваем варыянты будаўніцтва газаправода з тэрыторыі Беларусі з разуменнем таго, што сёння транзіт праз тэрыторыю Беларусі па трубаправоду "Ямал — Еўропа-1" з'яўляецца самым эканамічна эфектыўным". Дадатковая ветка праз Беларусь дазволіць Расіі з вялікай выгадай для сябе пастаўляць у ЕС вялікія аб'ёмы газу эканомным беларускім маршрутам. Відавочная і выгада Беларусі — вялікія аб'ёмы транзіту газу праз Беларусь азначаюць вялікія паступленні ў беларускі бюджэт. Удасца някепска зарабіць і на будаўніцтве самога газаправода. Будуць створаны дадатковыя працоўныя месцы пасля яго будаўніцтва. Павысіцца прэстыж Беларусі як галоўнага транзіцёра расійскіх энергарэсурсаў для ЕС і значэнне нашай краіны для Расіі. Рэалізацыя падобнага праекта падкрэсліць і высокі ўзровень даверу паміж Расіяй і Беларуссю, што будзе пазітыўна ацэнена іншымі патэнцыяльнымі інвестарамі. Падобная дынаміка будзе непазбежна ўлічвацца і нашымі еўрапейскімі партнёрамі. У цэлым рэабілітацыя падобнага праекта яшчэ раз прыцягне ўвагу патэнцыйных інвестараў да выгаднага геаграфічнага становішча нашай краіны, якое з'яўляецца адным з перспектыўных фактараў для мадэрнізацыі беларускай эканомікі. Відавочна, што сёння транзітны патэнцыял Беларусі выкарыстоўваецца яшчэ не ў поўнай меры. Эфектыўнасці яго выкарыстання будзе спрыяць маштабнае будаўніцтва лагістычных цэнтраў, якое поўным ходам ідзе ў краіне. Гэтае будаўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з лепшым замежным вопытам у гэтай сферы. Пасля яго завяршэння наша краіна зможа атрымліваць вялікія даходы з тых жа аб'ёмаў грузаў і павысіць сваю прыцягальнасць для атрымання новых аб'ёмаў транзітных грузаў. Асноўны фактар для рэзкага павелічэння патокаў грузаў праз Беларусь будзе звязаны з наладжваннем маршрутаў з Азіі ў Еўропу і наадварот. Калі партнёраў з Кітая і Еўрасаюза ўдасца зацікавіць маршрутам паставак тавараў праз Казахстан, Расію і Беларусь, перспектывы росту патокаў грузаў будуць проста грандыёзнымі. Пэўны пазітыў для Беларусі заключаецца і ў нарошчванні паставак грузаў па маршруце з Чорнага мора да Балтыйскага, але тут цяжка чакаць такога ж росту грузапатокаў, як па маршруце ЕС — Азія. Сяргей Кізіма, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку красавіка 2013 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода "Ямал — Еўропа-2" праз...
|
|