Другое жыццё газеты. 21.by

Другое жыццё газеты

14.06.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З апошнім варыянтам не пагадзілася Лідзія МЯДЗЕЛЕЦ, настаўніца пачатковых класаў Германавіцкай сярэдняй школы Шаркоўшчынскага раёна. Яна з газет робіць вельмі прыстойныя арыгінальныя рэчы: кошыкі для велікодных яек, столікі, падлогавыя вазы, шкатулкі.

Лідзія з задавальненнем падзялілася сакрэтам свайго майстэрства:

— Бяру прачытаную газету, пажадана не надта старую, разразаю ліст на чатыры часткі і скручваю на вязальны пруток у доўгія трубачкі. Пасля з гэтых трубачак і сплятаю тое, што задумала. Замалёўваю літары і пакрываю лакам.

— Але папера ёсць папера. Вырабы, хутчэй, дэкаратыўныя?

— Я б не сказала. Столік спакойна вытрымлівае вагу чалавека, — прысела на яго. — Вось бачыце, — абсалютна нідзе не пакарабаціўся!

— Як вы прыйшлі да такога мастацтва?

— Люблю рукадзельнічаць. Вышывала лентай, крыжыкам. А вось плесці — ніколі не пляла, а вельмі хацелася. Толькі матэрыял доўга не магла падабраць.  Аднойчы ў інтэрнэце ўбачыла гэты…

Лідзія Мядзелец вядзе ў школе гурток «Дэкаратыўны дызайн», дзе перадае сваё майстэрства вучням. Ужо ёсць нямала ўдалых дзіцячых работ з газетнай паперы.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З апошнім варыянтам не пагадзілася Лідзія МЯДЗЕЛЕЦ, настаўніца пачатковых класаў Германавіцкай сярэдняй школы Шаркоўшчынскага раёна. Яна з газет робіць вельмі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика