Парады ад псіхолага: як зрабіць сваё жыццё шчаслівым. 21.by

Парады ад псіхолага: як зрабіць сваё жыццё шчаслівым

07.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Натуральнае жаданне чалавека – быць шчаслівым. А для таго, каб быць шчаслівым, нам штосьці трэба. Камусьці – здароўе, іншаму – каханне, а некаму – добрая праца.

Мы імкнёмся да шчасця, да таго, каб у нашым жыцці было менавіта тое, чаго нам хочацца. Але чаму так часта даводзіцца адчуваць расчараванне? Чаму ловім сябе на думцы, што жыццё нас падманула?

Уся справа ў нашых думках. Чым мацней мы чагосьці хочам, тым больш пра гэта думаем. Але як мы пра гэта думаем? Звычайна ў думках пераважае негатыў. Калі мы пачынаем новую справу, у якой шмат рызыкі, многа думаем, як бы не прагарэць, – і прагараем.

Калі пасля нешчаслівага досведу ў каханні мы думаем, як бы нас зноў не падманулі, – нас падманваюць. Калі мы ідзём у галалёдзіцу, толькі і думаючы, як бы не паваліцца, мы падаем.

Вось ён – закон прыцягнення ў жыцці.

Мы атрымліваем ад жыцця менавіта тое, пра што думаем, а не тое, чаго хочам!

Кожны з нас чуў, што думкі матэрыяльныя, але чамусьці мы так мала задумваемся, што ж гэта значыць. Думкі матэрыяльныя таму, што валодаюць энергіяй, якая прыцягвае ў жыццё менавіта тое, пра што вы так многа думалі. Дык ці варта крыўдзіцца на жыццё, якому мы самі гаспадары?

Мы ўспрымаем усё добрае, што здараецца з намі, як належнае, і глыбока не аналізуем гэта. Але як толькі ў наша жыццё прыходзіць штосьці дрэннае, то адразу пачынаем думаць: “За што гэта?”, “Што цяпер рабіць?”

І чым больш нашы думкі круцяцца вакол негатыўных эмоцый, тым больш мы прыцягваем іншы негатыў. Ці не адсюль пайшлі прымаўкі: “Бяда не прыходзіць адна”, “Прыйшла бяда – адчыняй вароты”. Калі з чалавекам здараецца штосьці кепскае, то ён і далей накіраваны на дрэннае.

Таму зусім не дзіўна, што следам за буйнымі непрыемнасцямі на чалавека сыплюцца дробныя няўдачы. Тады кажуць, што вось яна, чорная паласа прыйшла. Гэта і ёсць дзеянне закона прыцягнення.

Як узяць ад жыцця тое, што хочаш

Калі ж вы хочаце прыцягнуць у сваё жыццё менавіта тое, чаго хочаце, варта ўвесь час кантраляваць свае думкі. Часцей думайце пра тое, чаго хочаце, надайце пазітыўным думкам энергію, і хутка падобнае прыцягне падобнае.

У той час, як вы злавілі сябе на тым, што думаеце пра дрэннае, пераключыцеся на добрае. Прыгадайце тое, што дорыць вам асалоду, намалюйце гэтую выяву ў сваім уяўленні і “ўключайце” яе штораз, як падумаеце пра штосьці дрэннае.

Падтрымлівайце зносіны з жыццярадаснымі людзьмі. Прывучыце сябе пачынаць раніцу з усмешкі. Вазьміце за звычку штодзень заўважаць тое добрае, што ёсць у вашым жыцці сёння. Навучыцеся быць удзячнымі за добрае.

Цуды там, дзе ў іх вераць, і чым больш вераць, тым часцей яны здараюцца. Дэні Дзідро.

Калі вы хочаце, каб жыццё вам усміхалася, падарыце яму спачатку добры настрой. Бенядыкт Спіноза.

У беларускай мове існуе часціца НЕ. Яна трымаецца адасоблена, з дзеясловамі пішацца асобна, азначае адмаўленне і ... наўпрост уплывае на наша жыццё, пазбаўляючы чалавека ўпэўненасці ва ўласных сілах.

Не ведаю, не магу, не атрымліваецца, не хачу, не разумею, не магу, не паеду, не скажу – вы часта на працягу дня закрываеце перад сабой дзверы, якія толькі што перад вамі расчыніліся. І гэтым адразаеце шлях да новага жыцця толькі адным сказам.

Кожнае НЕ – гэта ці шлях назад, ці таптанне на месцы, плюс сапсаваны настрой.

Паводле статыстыкі, 98% нашых перажыванняў не маюць падстаў, дык навошта пра гэта думаць! Ганіце прэч усе сумневы і сумныя думкі, нельга губляць на іх свой каштоўны час.

Жыццё поўнае цудоўных рэчаў, не варта яго атручваць. Не дазваляйце сабе маркоціцца і злавацца, бо ў гэты момант можа здарыцца штосьці добрае, а вы і не заўважыце.

Галоўнае – будзьце пазітыўным чалавекам і думайце пра добрае!

Таццяна ЖДАНАВА, псіхолаг Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтар сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота granizhizni.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Натуральнае жаданне чалавека – быць шчаслівым. А для таго, каб быць шчаслівым, нам штосьці трэба. Камусьці – здароўе, іншаму – каханне, а некаму – добрая праца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика