На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі. 21.by

На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі

12.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Традыцыя шанавання камянёў лічыцца з’явай надзвычай архаічнай, што ідзе яшчэ з першабытных часоў. Валуны, з’яўляючыся неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя, здаўна занялі пэўнае месца ў духоўнай культуры беларусаў.

Адметнасцю беларусаў з’яўляецца і тое, што яны да сеннешніх дзёнзахавалі рэшткі старажытнага культу. На тэрыторыі Вілейшчыны захавалася вельмі шмат валуноў, якія прынесены былі сюды ледавіком і ў большасці з’яўляліся ці з’яўляюцца культавымі.

Паклонным (культавым) валунам і сёння носяць ахвяры: грошы, лён, воўну, ежу, кветкі, рушнікі. Дажджавая вада з выемак на такіх валунах лічыцца лекавай. Камяні сталі носьбітамі сакральных зместаў не толькі ў паганскай, але і ў хрысціянскай рэлігіі.

Не гледзячы на доўгую і зацятую барацьбу савецкіх атэістаў з камянямі, якія масава ўзрываліся, ішлі на будаўніцтва дарог, закапваліся ці скідваліся ў меліярацыйныя канавы, нават сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 3 сотні падобных культавых аб’ектаў.

Цікавымі і найбольш загадкавымі валунамі лічацца культавыя валуны з рукатворнымі паглыбленнямі – ямкамі. Такіх камянёў на Беларусі шмат, асабліва на Вілейшчыне. Геолагі жартам называюць іх прыхаднямі, бо патрапілі яны сюды, як і ў іншыя месцы Беларусі, дзякуючы ледавіку.

Адзін з такіх камянёў знаходзіцца недалёка ад вёскі Качанкі ўжо былога Рабунскага сельсавета (з 1 ліпеня Крывасельскі сельскт Савет). Пра тое, што гэты вялікі камень быў культавым, гаворыць значная колькасць штучных паглыбленняў на ім. Іх, як лічаць навукоўцы, выбілі нашы продкі каля 3 тыс. гадоў таму.

Для чаго рабілі яны такія ямкі? Магчыма, каб наліваць у іх тлушч альбо алей, класці кнот і запальваць агонь, каб ушаноўваць продкаў ці бостваў. У прыцемку відовішча незвычайнае. А магчыма, у ямкі наліваўся не тлушч, а кроў ахвярных жывёл. Хто цяпер з пэўнасцю скажа?

"Язэпаў камень”, а менавіта так называюць мясцовыя жыхары валун каля в. Качанкі, бо раней ён месціўся на пашы дзеда Язэпа – вельмі ўнікальны, бо мае не толькі паўсферычныя але і падоўжаныя рукатворныя паглыбленні.


Большасць даследчыкаў, як замежных, так і нашых, бачаць у камянях з ямкамі праяву культу памерлых. Некаторыя вызначаюць ім ролю таксама і ў культах сонца ці ўрадлівасці. Камяні з паўсвірычнымі ямкамі знаходзяцца яшчэ на Вілейшчыне каля вёсак Мішуты, Дварэц, Камена, Вуткі, іншымі словамі, арэал распаўсюджвання "волатаў”, дзякуючы выяўленым на Вілейшчыне камяням, пашырыўся і, па словах навукоўцаў, дазваляе ўдакладніць межы рассялення старажытных балцкіх і фіна-ўгорскіх плямёнаў, якія, на думку гісторыкаў, і выбівалі сферычныя паглыбленні.

На прыканцы чэрвеня неабыякавыя да гістарычнай і археалагічнай спадчыны вілейчане Аляксандр Зайцаў, Яўген Петрыкевіч і супрацоўнікі музея з дапамогай мясцовай улады на чале з І. Супрановіч добраўпарадкавалі месца каля валуна і паставілі знак, які пазначае назву і анатацыю пра культавасць каменя.

Вось на Вілейшчыне з’явіўся і яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі.

Сяргей ГАНЧАР.

vialejka.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыя шанавання камянёў лічыцца з’явай надзвычай архаічнай, што ідзе яшчэ з першабытных часоў. Валуны, з’яўляючыся неад’емнай часткай навакольнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика