Калі цесна ў агародзе...
25.09.2013
—
Новости Общества
|
ТОЕ, што адбывалася на плошчы і вуліцах райцэнтра ў мінулую суботу, парадавала і здзівіла не толькі гасцей, але і саміх докшычан. Выстаўкі-продажы прадукцыі лепшых агароднікаў і вырабаў народных умельцаў, выступленні творчых калектываў, забавы для дзяцей і нават — феерверк.
Цёпла павіншавала ўсіх са святам выканаўчы дырэктар Балвскага муніцыпалітэта Інта Калве з горада-пабраціма Балві (Латвія). Яркім эпізодам свята стала з’яўленне на сцэне старэйшай жыхаркі Докшыц Ганны Андрэеўны Карачовай. У 92-гадовай жанчыны — 4 дзяцей, 14 унукаў і 25 праўнукаў! — Я хадзіла ў школу ў лапцях, — прыгадала старажылка. — А цяпер радуюся жыццю. Усе мае ўнукі і праўнукі выхаваныя, добрыя, не забываюць мяне. Як з’ехаліся на мой юбілей, ажно 15 легкавых машын! Не тое што ў доме, у агародзе стала цесна!.. Ну а самым юным жыхаром Докшыц пакуль што запісана Ксенія Малюжанец, якая нарадзілася 12 верасня. На сцэне віталі яе маладых бацькоў — Міхаіла і Вікторыю. Усяго ж сёлета ў горадзе з’явілася на свет 71 немаўля.
Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Фота аўтара
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТОЕ, што адбывалася на плошчы і вуліцах райцэнтра ў мінулую суботу, парадавала і здзівіла не толькі гасцей, але і саміх докшычан. Выстаўкі-продажы прадукцыі лепшых... |
|