Мітрапаліту Філарэту накіравалі ліст пра гаротны стан помніка архітэктуры ў Оршы. 21.by

Мітрапаліту Філарэту накіравалі ліст пра гаротны стан помніка архітэктуры ў Оршы

06.10.2013 08:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Некалькі месяцаў таму неабыякавыя да свае гісторыю жыхары Оршы звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, і прасілі дапамогі ў праве рэстаўрацыі будынка былога кляштара базыльянаў. У адказе паведамлялася, што ліст грамадзянаў, занепакоеных разбурэннем помніка архітэктуры, перададзены ў Міністэрства культуры і кіраўніцтву праваслаўнай царквы ў Беларусі. Але ніякага адказу па гэтай праблеме ад прадстаўнікоў Беларускага экзархату аршанцы так і не дачакаліся.

Таму ў лісце ла мітрапаліта Філарэта яны зноў апісваюць няпростую сітуацыю са станам царкоўнай маёмасці - помнікам беларускій архітэктуры:

"Гэты будынак мае надзвычай багатую гісторыю ў якасці цэнтра духоўнай асветы. З 1842 года тут размяшчаўся Свята-Пакроўскі мужчынскі манастыр і Аршанскае духоўнае вучылішча. З вучылішчам звязаныя жыццё і дзейнасць вядомага беларускага этнографа, фалькларыста, лексікографа Івана Насовіча. Вучылішча падрыхтавала многіх працаўнікоў царквы, яго выпускнікамі сталі вядомыя царкоўныя дзеячы, у прыватнасці, старац Міхаіл (Ядлінскі), а таксама выбітныя беларускія літаратары, Міхась Зарэцкі і Васіль Шашалевіч.

Будынак занесены ў спіс помнікаў архітэктуры і гісторыі рэспубліканскага значэння.

На сёняшні дзень будынкам валодае прыход Свята-Пакроўскага храма горада Орша Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Да цяперашняга ўладальніка будынак патрапіў пасля таго, як гарадскія ўлады давялі помнік да гаротнага стану і разабралі дах. Без даху, а на працягу пэўнага часу - без вакон і дзвярэй, будынак стаіць ужо шмат гадоў. Снег, дождж, мароз і адлігі разбураюць тое, што засталося ад некалі велічнага ансамбля, які быў упрыгожаннем горада. Засмучае і той факт, што будынак знаходзіцца ў цэнтры Оршы і стварае неспрыяльнае ўражанне і пра горад, і, на жаль, пра ягонага ўладальніка".


Аршанскія краязнаўцы звяртаюць увагу патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі на тое, што планы ўладальніка наконт захавання помніка архітэктуры гараджанам не вядомыя. Хаця менавіта гаспадар - прыход Свята-Пакроўскага храма - мусіць несці адказнасць за тое, што гістарычны будынак разбураецца. Не заўважна аніякіх прыкметаў таго, каб уладальнік прадпрымаў нейкія захады для кансервацыі будынка, і таму крыязнаўцы просяць мітрапаліта Філарэта паўплываць на гэтую сітуацыю і даць ім адказ.

Чытайце таксама:
Аршанцы зноў просяць Міністэрства культуры дапамагчы ў захаванні помніка архітэктуры

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнік архітэктуры ўжо шмат гадоў стаіць без даху. Снег, дождж, мароз і адлігі разбураюць тое, што засталося ад некалі велічнага ансамбля, які быў упрыгожаннем Оршы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика