«Спадчына Налібоцкай пушчы». 21.by

«Спадчына Налібоцкай пушчы»

11.10.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ідэя стварыць такую арганізацыю ўзнікла не на пустым месцы: у гэтага краю і сапраўды багатыя традыцыі.

Налібоцкая шкляная гута (самая вядомая ў Рэчы Паспалітай), металургічныя і прадпрыемствы па здабычы балотнай жалезнай руды, Свержаньскі фаянсавы завод, керамічная вытворчасць у Ракаве і Івянцы… Лясныя і саматужныя промыслы, рамёствы і прамысловасць яшчэ ў пачатку ХIХ стагоддзя сфарміравалі ўнікальны для Беларусі характар рэгіёну, які, з папраўкай на маштаб, можна параўнаць з расійскім Уралам ці нямецкімі Руднымі Гарамі.  Адсюль выйшла нямала знакамітых людзей. І, нарэшце, гэта самы вялікі лясны масіў у Беларусі.

Грамадскія актывісты будуць распаўсюджваць экалагічныя веды і прапагандаваць ідэі аховы навакольнага асяроддзя пушчанскага рэгіёна. Акрамя таго, яны збіраюцца адрадзіць мясцовыя традыцыі бортнікаў, бондараў, іншых рамеснікаў. Выступаюць сябры СНП і за эканомію энергіі і энергарэсурсаў, рацыянальнае прыродакарыстанне. У ліку асноўных задач таксама і папулярызацыя экалагічнага і аграрнага турызму, ахова ўнікальнага навакольнага асяроддзя пушчанскіх лясоў, а таксама стварэнне і прасоўванне брэнду Налібоцкай пушчы.

Старшынёй «Спадчыны» абраны валожынскі прадпрымальнік Уладзімір Рубан.

Елена КЛИМОВИЧ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя стварыць такую арганізацыю ўзнікла не на пустым месцы: у гэтага краю і сапраўды багатыя традыцыі.Налібоцкая шкляная гута (самая вядомая ў Рэчы Паспалітай),...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика