Экспрэс-апытанне:Ці патрэбныя ў горадзе таксафоны?
27.10.2013
—
Новости Общества
|
![]() Экспрэс-апытанне ў Маладзечне і Мядзеле Вольга Хоміч, рэдактар сайта: − Апошні раз карысталася тэлефонам-аўтаматам яшчэ ў школе, але гэта не значыць, што з вуліц іх трэба прыбраць. Раптам давядзецца міліцыю ці хуткую выклікаць, а мабільніка пад рукамі няма. Вось толькі таксафоны добра было б шумаізаляцыяй абсталяваць, а то калі і захочаш пагутарыць з кім, то наўрад ці пачуеш. Марыя Кулік, школьніца: − Таксафоны? Гэта такія сіненькія тэлефончыкі? Ніколі імі не карысталася. І не ведаю, для чаго яны патрэбныя! Ніна Чарнакальская, перакладчыца: − Сама я таксафонамі ніколі не карысталася. Але перыядычна бачу, як людзі ў горадзе размаўляюць па тэлефонах-аўтаматах. Значыць, некаму яны патрэбныя. Анастасія Шыраева, супрацоўніца бібліятэкі, Мядзел – Мяркую, што таксафоны ў горадзе патрэбныя. Розныя сітуацыя могуць быць: скажам, мабільны тэлефон разрадзіцца. І ў гэты момант выручыць таксафон. Дзіна Гецьман, банкаўскі работнік, Мядзел: – Лічу, што яны цяпер непатрэбныя. Таму што зараз ва ўсіх мабільныя тэлефоны ёсць – рэдка ў каго іх няма. Анастасія Чараповіч, бібліятэкарка, Мядзел. – Я таксафонамі не карыстаюся, але лічу, што яны патрэбныя. Бывае так, што мабільнага няма пад рукой – тады таксафон выручыць. Падрыхтавалі Наталля ТУР, Алесь ВЫСОЦКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспрэс-апытанне ў Маладзечне і Мядзеле |
|