Адкрылі памятную дошку прапаршчыку Рыгору Маскалевічу, які загінуў у Афганістане. 21.by

Адкрылі памятную дошку прапаршчыку Рыгору Маскалевічу, які загінуў у Афганістане

11.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Палачанскай сярэдняй школе 6 лістапада адкрылі памятную дошку прапаршчыку Рыгору Маскалевічу, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане.

Рыгор Маскалевіч правучыўся ў Палачанскай сярэдняй школе 8 гадоў. У 1978 скончыў Вілейскае ПТВ-16. У той жа год Вілейскі райваенкамат прызваў яго на службу.

Пасля тэрміновай службы працаваў токарам на вытворчым аб’яднанні “Электрамодуль”. У 1985 скончыў школу прапаршчыкаў.

Афганістан

12 студзеня 1986 года прапаршчык Маскалевіч ехаў у калоне, якую абстралялі душманы. Яго машыну падбілі, і тая звалілася ў бездань.

Рыгор Маскалевіч загінуў у 26 гадоў. За мужнасць і гераізм яго пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.

Даведка “РГ”. Афганская вайна (1979-1989) – ваенны канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай рэспублікі Афганістан урадавых сіл Афганістана і абмежаванага кантынгенту савецкіх войск, з аднаго боку, і шматлікіх узброеных фарміраванняў афганскіх маджахедаў (“душманаў”), якія карыстаюцца палітычнай і фінансавай падтрымкай вядучых дзяржаў НАТА і ісламскага свету, з другога боку.

Душманы – афганскія маджахеды – члены нерэгулярных узброеных фарміраванняў, матываваных радыкальнай ісламскай ідэалогіяй, арганізаваных у адзіную паўстанцкую сілу ў перыяд грамадзянскай вайны ў Афганістане ў 1979-1992 гадоў.

Аддзел інфармацыі.

Фота забяспечана Ігарам АРАБЕЕМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палачанскай сярэдняй школе 6 лістапада адкрылі памятную дошку прапаршчыку Рыгору Маскалевічу, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика