У панядзелак, 25 лістапада, чакаюцца працяглыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег), у многіх раёнах моцныя ападкі. Удзень месцамі магчымыя вельмі моцныя ападкі.
Ноччу ў асобных раёнах будзе туман. Днём па паўночна-заходняй палове краіны месцамі на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны ўмераны, ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі моцны. Прагназуюцца парывы ветру да 15-22 м/с у секунду, месцамі завіруха.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 градусаў па паўночным захадзе Віцебскай вобласці да плюс 9 градусаў па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
У панядзелак, 25 лістапада, чакаюцца працяглыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег), у многіх раёнах моцныя ападкі. Удзень месцамі магчымыя вельмі...