Запісацца і разлічыцца
28.11.2013
—
Новости Общества
|
Сяміхвілінная сустрэча з Дзедам Марозам будзе каштаваць ад 50 да 75 тысяч рублёў. Завітаць у госці да мінскага чараўніка, рэзідэнцыя якога размясціцца ў парку Горкага, можна будзе з 21 снежня да 7 студзеня. Праўда, каб трапіць да дзядулі, трэба будзе заплаціць. Кошт білета залежыць ад працягласці сустрэчы і колькасці наведвальнікаў. За тое, каб заскочыць у госці да Дзеда Мароза на сем хвілін, неабходна аддаць 50—75 тысяч рублёў, пятнаццаціхвілінная аўдыенцыя абыдзецца ў 75—200 тысяч. Больш выгадна ісці да Дзеда Мароза разам з сябрамі: такі білет пацягне на 30—55 тысяч. Самымі дарагімі, як і ў мінулыя гады, будуць сустрэчы 25-га, 31 снежня, а таксама 1 студзеня. — Па просьбах бацькоў заяўкі на наведванне Дзеда Мароза мы пачалі прымаць з 15 лістапада, хоць у мінулыя гады рабілі гэта з першых дзён студзеня, — расказвае Лідзія Вежнавец, начальнік аддзела культуры УП «Гарадскія паркі». — На сустрэчы запісалася ўжо больш за сто чалавек, у асноўным на 24—25, 28—29 і 30—31 снежня. Дарэчы, заяўкі на наведванне Дзеда Мароза ў парку Горкага прымаюць на працягу тыдня з 10.00 да 15.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сем хвілін сустрэчы з Дзедам Марозам абыдуцца ў Br 50–75.000 |
|