На мяжы з Літвой 100 чалавек стаяць у пешай чарзе
29.11.2013
—
Новости Общества
|
Яшчэ 200 аўтамабіляў стаяць на мяжы з 3-й гадзіны раніцы. Беларусь паехала на канцэрт "Ляпісаў"? Кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка не памятае, каб на беларускай мяжы стаяла чарга з пешаходаў. "Відаць, чэргі, якія былі аўтамабільнымі, зрабіліся пешымі", — каментуе ён. Гэтую здагадку пацвярджае прэс-аташэ гурта "Ляпіс Трубяцкі" Зміцер Безкаравайны, які таксама апынуўся на Каменным Логу раніцай 29 лістапада: "Я бачыў на мяжы дзяўчын, запытваўся ў іх. Яны адказалі, што шэсць гадзінаў адстаялі, пасля паставілі машыну і пайшлі пешкі. І гадзіну адстаялі на ўваход пешкі". Сам Зміцер абмінуў і аўтамабільную, і пешую чэргі, бо паехаў у Літву на аўтобусе. Менавіта гэта ён і раіць тым фанатам "Ляпісаў", якія не хочуць згубіць некалькі гадзінаў у чарзе на ўезд у Літву. Большасць пешаходаў на беларуска-літоўскай мяжы едзе менавіта на віленскі канцэрт "Ляпіса Трубяцкога". Адны разлічваюць на таксі, што адвязуць іх у Вільню з таго боку мяжы. Іншыя, прастаяўшы некалькі гадзінаў, кінулі машыны і спадзяюцца на аўтаспын. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ 200 аўтамабіляў стаяць на мяжы з 3-й гадзіны раніцы. Беларусь паехала на канцэрт "Ляпісаў"?
|
|