Пракурор патрабуе для Данькова 9 гадоў зняволення. 21.by

Пракурор патрабуе для Данькова 9 гадоў зняволення

02.12.2013 12:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працэсе над уладальнікам казіно "Данькоў клуб" Юрыем Даньковым пачаліся судовыя спрэчкі.

Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суду Мінска, дзе праходзіць працэс, на папярэднім дні працэсу ў мінулую пятніцу пракурор па справе Юрыя Данькова запрасіў для яго 9 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

2 снежня на працэсе маюць выступіць адвакаты.

Паводле сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасьці выстаўленых абвінавачанняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Працэс над Юрыем Даньковым ідзе з верасня ў Маскоўскім раённым судзе Мінска ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмена судздзя Наталля Кузняцова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На папярэднім дні працэсу ў мінулую пятніцу пракурор па справе Юрыя Данькова запрасіў для яго 9 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика