Беларускі касцёл вітае рашэнне парламента заканадаўча замацаваць права ўрача на адмову рабіць аборт
16.12.2013
—
Новости Общества
|
Беларускі касцёл вітае рашэнне парламента заканадаўча замацаваць права ўрача на адмову рабіць аборт. Пра гэта заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы на сімпозіуме "Не пакіну цябе ажно да смерці", які прайшоў 14 снежня ў сталічным касцёле святых Сымона і Алены. 5 снежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон "Аб ахове здароўя". Новы законапраект акрамя іншага прадугледжвае права ўрача-спецыяліста на адмову ад правядзення штучнага перарывання цяжарнасці. Рост ліку абортаў Тадэвуш Кандрусевіч назваў трывожным фактарам, які на фоне сучаснай тэндэнцыі мець маладзетныя сем'і з'яўляецца галоўнай прычынай дэмаграфічнага крызісу. "Беларусь прапагандуе і падтрымлівае шматдзетныя сем'і, але гэта пакуль не вырашае дэмаграфічнай праблемы, – цытуе Кандрусевіча афіцыйны сайт Беларускага касцёла Тадэвуш Кандрусевіч таксама адзначыў: "У выпадку аборту трэба звяртаць увагу і на тое, што гэта асабістае рашэнне жанчыны, нярэдка падтрыманае бацькам ненароджанага дзіцяці". "Ніхто і ніякі закон не змушае жанчыну пагадзіцца на забойства свайго дзіцяці, якое яшчэ не ўбачыла свету. Таму на праблему абортаў неабходна глядзець не толькі з пункту гледжання дзяржаўнага закона, які дазваляе іх у пэўных выпадках, але і з пункту гледжання маральнага закона, які ў імя захавання бясцэннага Божага дару жыцця забараняе гэта чыніць. Забіццё ненароджанага жыцця – гэта генацыд свайго народа", – падкрэсліў кіраўнік Беларускай каталіцкай царквы. Сярод іншых актуальных праблем сучаснай сям'і Тадэвуш Кандрусевіч назваў сужыццё, разводы, сурагатнае мацярынства, беднае духоўнае выхаванне дзяцей. Грамадства дэградуе з хрысціянскага пункту гледжання, а добрая сям'я – "гэта антыбіётык на паталогіі сучаснасці", перакананы арцыбіскуп Кандрусевіч. Сімпозіум, прысвечаны тэме сям'і і шлюбу, быў арганізаваны саветам па справах сям'і пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Фота parad.kildishova.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі касцёл вітае рашэнне парламента заканадаўча замацаваць права ўрача на адмову рабіць аборт. Пра гэта заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп...
|
|