Ці можна атрымаць зніжку на ежу толькі за валоданне беларускай мовай?. 21.by

Ці можна атрымаць зніжку на ежу толькі за валоданне беларускай мовай?

18.12.2013 17:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Як паведаміў "Радыё Свабода" прадстаўнік кампаніі, якая валодае барам, Арцём Музін, зніжка за белмову - жарт.

"Да новага году будзем працаваць у тэставым рэжыме і будзем прымаць гасцей, каб пагутарыць з імі і адказаць на шматлікія пытанні, якія ўзніклі пасля публікацыі інфармацыі пра зніжку 15% для беларускамоўных. Ужо цяпер людзі проста грукаюцца ў дзверы бару, хоць мы яшчэ і не адчыніліся. Насамрэч выказванне пра зніжку было жартам аднаго з гасцей, які зайшоў да нас у момант, калі ў мяне бралі інтэрв'ю. Мы тады доўга смяяліся на гэтую тэму, аднак гэты жарт апублікавалі на поўным сур'ёзе, а пасля расейскія сайты яшчэ і скажона інтэрпрэтавалі гэтую інфармацыю як нейкую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце", - кажа Арцём Музін.

"Я асабіста вітаю беларускамоўных грамадзянаў. Аднак толькі паводле гэтай прыкметы даваць зніжкі, вядома, не будзем. Цяпер не магу сказаць нічога дакладна, але я знайду рашэнне гэтага пытання, бо доўгі час працую ў рэстаранным бізнэсе і ад сваіх словаў ніколі не адмаўляюся. Таму нешта мы прыдумаем, каб ніхто не крыўдзіўся", - кажа Арцём Музін.

Па звестках "Свабоды", новы бар адкрыецца ў Мінску на гэтым тыдні і пакуль што будзе працаваць у тэставым рэжыме - як кавярня з дэсертамі, кавай, лёгкімі напоямі і закускамі. А з новага года бар "Тутэйшыя" запрацуе на ўсю моц.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тым тыдні у інтэрнэце з'явілася навіна пра адкрыцце бара "Тутэйшыя", у якім для беларускамоўных гасцей прадугледжана зніжка 15%. Инфармацыя выклікала розныя...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика