Прыгажосць — вялікая сіла
11.01.2014
—
Новости Общества
|
У Магілёве ў трэці раз выбралі самых абаяльных таўстушак. За права называцца самай-самай змагаліся чатыры магіляўчанкі. Кожная за месяц рэпетыцый распрацавала асабісты план пакарэння публікі. Прыгажуні з формамі падзяліліся з гледачамі фірменнымі рэцэптамі блюд, парадавалі музыкальнымі нумарамі, расказалі пра сябе. Шоу так спадабалася журы і паклоннікам, што першае месца прыйшлося падзяліць паміж дзвюма ўдзельніцамі — Таццянай Краснікавай і Святланай Царовай. — Конкурс даказаў: кожны чалавек прыгожы незалежна ад таго, якія ў яго формы і памеры таліі, — гаворцыць замначальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. — Галоўнае — талент і ўпэўненасць у сваіх сілах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве ў трэці раз выбралі самых абаяльных таўстушак |
|