На білборде на цэнтральнай вуліцы Брэста можна пабачыць нацыянальную сімволіку
13.01.2014 12:54
—
Новости Общества
|
|
Білборд, які прапагандуе здаровы лад жыцця, усталявалі на замову прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў Берасцейскай вобласці. На білбордзе - шэраг фота, на адным з якіх можна пазнаць 78-гадовага марафонца з Жодзіна Андрэя Караленку. Спартовец вядомы тым, што бегае марафоны па ўсім свеце з выяваю бел-чырвона-белага сцяга.
Здымак, размешчаны на берасцейскім білбордзе, прэзентуе адразу дзве выявы нацыянальнага сцяга на адзенні спадара Караленкі.
Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў Берасцейскай вобласці ўзначальвае другая асоба ў вобласці - намеснік старшыні аблвыканкаму Леанід Цупрык, які адказвае за кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнаю ды ідэалагічнаю працаю.