Другое месца занялі навучэнцы Вілейскага каледжа ў конкурсе прафмайстэрства электрыкаў
14.02.2014
—
Новости Общества
|
Ад 29 па 31 студзеня на Капыльшчыне праходзіў другі (абласны) этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па прафесіі “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання”. У ім прынялі ўдзел навучэнцы трэцяга курса Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Аляксей Смаленскі, Андрэй Кеда, Уладзімір Генбура. У конкурсе таксама ўдзельнічалі каманды з Барысава, Капыля, Слуцка, г. п. Беразінскае, паведаміла выкладчыца спецдысцыплін Вілейскага каледжа Таццяна Бажко. Ад кожнай навучальнай установы было па тры ўдзельнікі. Конкурс складаўся з двух тураў – тэарэтычнага і практычнага, дзе кожнаму вучню неабходна было сабраць электрычную схему на сучасных навучальных стэндах. Па выніках двух тураў каманда Вілейскага каледжа заняла другое агульнакаманднае месца, трэцяе месца ў асабістым заліку заваяваў Аляксей Смаленскі. Аляксей Смаленскі і Уладзімір Генбура прымуць удзел у падрыхтоўцы да трэцяга этапу рэспубліканскага конкурсу, дзе будуць абараняць гонар Мінскай вобласці. Аддзел інфармацыі. Фота Святланы Мацукевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 29 па 31 студзеня на Капыльшчыне праходзіў другі (абласны) этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па прафесіі “Электраманцёр па рамонце і...
|
|