На Масленіцу будуць весяліцца ў Куранцы і Вілейцы
27.02.2014
—
Новости Общества
|
![]() Святкаваць Масленіцу на Вілейшчыне пачнуць у суботу, 1 сакавіка. У Куранцы, на плошчы Свабоды пройдзе свята “Масленічныя найгрышы”. Пачнецца яно ў 12 гадзін. Пройдзе тэатралізаваная дзея, з канцэртнымі нумарамі выступяць артысты з розных куткоў раёна, свае вырабы прапануюць народныя майстры. Будуць працаваць гандлёвыя рады. А ў Вілейцы 2 сакавіка адбудзецца народнае гулянне “Масленіца прыйшла, у карагод усіх павяла”. Пройдзе яно ў Ніжнім парку. Пачатак – у 12 гадзін. Артысты пакажуць пакажуць народны абрад “Праводзіны зімы”. Ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у народных забавах, спартыўных спаборніцтвах, разам з артыстамі праспяваюць масленічныя песні, паводзяць карагоды вакол вогнішча. Запрацуюць кірмаш з пачастункамі, выстава-продаж сувеніраў ад народных майстроў. Аддзел інфармацыі. Фота з сайта tverigrad.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаваць Масленіцу на Вілейшчыне пачнуць у суботу, 1 сакавіка. |
|