Лазні і гатэлі з'яўляюцца "слабым звяном" ў сістэме ЖКГ на Віцебшчыне
06.03.2014 11:06
—
Новости Общества
|
|
На жаль, менавіта ЖКГ па-ранейшаму выклікае шмат незадаволенасці з боку насельніцтва.
- Адным з недахопаў арганізацыйнай структуры ЖКГ з'яўляецца шматпрофільнасць прадпрыемстваў, утрыманне на балансе не ўласцівых галіне аб'ектаў і вытворчасцяў: лазняў, гасцініц, камбінатаў бытавога і рытуальнага абслугоўвання і г.д. Усе яны з'яўляюцца стратнымі або нізкарэнтабельнымі. У выніку адбываецца адцягненне грашовых сродкаў на ўтрыманне такіх аб"ектаў замест накіравання грошай на мадэрнізацыю ўласнай галіны.
На тэрыторыях Лепельскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў функцыянуюць па два аналагічныя прадпрыемствы ЖКГ, што павялічвае выдаткі не толькі па ўтрыманні апарату кіравання прадпрыемстваў, але і іншыя, - паведамілі "Звяздзе" ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
Каб зрабіць дзейнасць сістэмы ЖКГ больш эфектыўнай, прапанавана выключыць з відаў дзейнасці прадпрыемстваў "няпрофільныя" паслугі. Для кіравання прадпрыемствамі водазабеспячэння і водаадвядзення мэтазгодна стварыць адзін абласны водаканал - замест цяперашніх у Віцебску, Полацку, Наваполацку і Оршы. Апошняе дазволіць скараціць сабекошт паслуг па водазабеспячэнні і каналізацыі. Ёсць таксама ідэя падзяліць функцыі заказчыка і выканаўцы, што дасць магчымасць павысіць кантроль за якасцю і аб'ёмамі работ, якія выконваюцца.
Ёсць прапанова аптымізаваць колькасць прадпрыемстваў у раёнах, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі.