У Глыбокім усталююць скульптуру "Ісус і самарыцянка" і кампазіцыю ў гонар Мюнхаўзена
11.03.2014 13:58
—
Новости Общества
|
|
Каля Глыбоцкага хлебазавода плануецца адкрыццё алеі Герояў Сацыялістычнай працы раёна.
Насупраць будынка чыгуначнага вакзала будзе добраўпарадкавана тэрыторыя. На месцы старых і разбураных будынкаў пасадзяць кветкі.
Прывядуць у парадак і тэрыторыю каля гасцініцы "Арола", якая будуецца ў раёне вуліцы Садовай.
У раёне возера Бяглец і былой базы сельгасхіміі выкапаюць сажалкі, пасадзяць дубравы.
На ўездзе ў Глыбокае з боку населенага пункта Арэхаўна ўстановяць новы знак з назвай горада і крыж, зробяць клумбы.
У раёне новабудоўляў на вуліцах Сабалеўскага і Сонечнай ёсць магчымасць стварыць паркавую зону.
Добраўпарадкаванне закране таксама парк па вуліцы Савецкай і набярэжную возера Вялікае.
На плошчы 17 Верасня плануюць устанавіць скульптуру "Іісус і самарыцянка".
На возеры Кагальнае за ратондай у 40 метрах ад берага будзе ўстаноўлены фантан на вадзе з падсветкай. Непадалёк паставяць рарытэтную тэхніку і створаць сквер маладажонаў.
У Глыбокім павінен з'явіцца спецыяльны знак, які будзе сімвалізаваць цэнтр горада. Хутчэй за ўсё, яго ўстановяць на цэнтральнай плошчы альбо паблізу яе.
Да юбілею горада ў раёне вуліцы Горкага будзе размешчана кампазіцыя ў гонар Мюнхаўзена, над якой працуе прадпрымальнік Юрый Татарыновіч.
На вежы, што ў цэнтры горада, будзе ўстаноўлена каляровая падсветка.