Гарадзенцы ажаніліся ў народных строях, якія вышывала нявеста
19.03.2014 07:24
—
Новости Общества
|
Усё больш маладых гарадзенцаў хочуць набываць і насіць вопратку з нацыянальным арнаментам. У крамах можна знайсці народныя кашулі, але прадаюцца яны як сувеніры і каштуюць вельмі дорага. Таму тыя, хто прагне апранацца ў народным стылі, ствараюць адзенне самастойна. Арнамент у массы Зрабіць вытворчасць сучаснай вопраткі з арнаментам масавай і даступнай хоча студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Эмілія Комар. Сёлета яна прадставіла свой праект "Насіць і несці беларускасць у кожным дні" на "Кірмашы праектаў". Эмілія хоча разбіць стэрэатып, што арнамент аздабляе выключна строі артыстаў народных ансамбляў ці адзенне ў бабуліных куфарах. Дзяўчына плануе пачаць вытворчасць з баваўняных кашулек з друкаваным арнаментам. Сто галубкоў ужо вылецелі ў свет На ўсе гэтыя пытанні атрымалася адказаць у гарадзенкі6 Надзеі Крапівінай. Яна разам з мінскім сябрам Міхасём Матусевічам ужо выпусціла першую партыю стылізаваных кашулек. Да Дня закаханых цягам аднаго месяца яны зрабілі парныя цішоткі з выявай галубкоў. Яны імкнуліся зрабіць адзенне з нацыянальнымі элементамі не толькі камфортным, але і даступным. У выніку пара кашулек каштавала каля 350 тысяч рублёў. Этнастыль сваімі рукамі Малады гарадзенскі дызайнер Наста Янкоўская цікавіцца беларускай этнаграфіяй і сама вышыла вопратку арнаментам. Першай была даволі простая па ўзоры кашуля для святкавання Купалля, якую дзяўчына адолела за месяц. Вясельныя строі для сябе і мужа, больш складаныя па семантыцы і выкананні, яна вышывала тры месяцы. Культура на продаж Гаспадыня галерэі рамёстваў "Ткалля" Яўгенія Станіна мяркуе, што масавай вытворчасць нацыянальнага адзення не будзе, ды шырокага попыту таксама не знойдзе. Яна не супраць вытворчасці маладзёжных маечак з элементамі "беларускасці", калі гэта будзе зроблена прафесійна: дызайнер прадумае ўсе элементы адзення, захавае сімволіку арнамента, размесціць яго там, дзе ён павінен быць па традыцыі. Але спецыяліст падкрэслівае, што гэта два зусім розныя накірункі - нацыянальны строй і стылізаваная вопратка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё больш маладых гарадзенцаў хочуць набываць і насіць вопратку з нацыянальным арнаментам. У крамах можна знайсці народныя кашулі, але прадаюцца яны як сувеніры і...
|
|