Каманда “Люкс-аўта” перамагла ў аўташоу у Вілейскім каледжы (фота). 21.by

Каманда “Люкс-аўта” перамагла ў аўташоу у Вілейскім каледжы (фота)

21.03.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Алеся Высоцкага

У Вілейскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы 14 сакавіка адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства сярод выпускнікоў“Шык-Аўта-Шоу-2014”.

–  Гэта адносна малады конкурс: праходзіць ён у другі раз, –  кажа педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч. – У першую чаргу, гэта прафарыентацыйнае мерапрыемства. Яно дае магчымасць нашым дзецям прадэманстраваць усе ўменні і навыкі, якімі яны авалодалі ў каледжы. І разам з тым школьнікі могуць пабачыць, што нашы выпускнікі – майстры сваёй справы і здолеюць добра ўладкавацца на рынку працы.

Так што, апроч балельшчыкаў з каледжа, на мерапрыемствазапрасілі навучэнцаў дзявятых класаў Вілейскай гімназіі №2, Куранецкай сярэдняй школы.


Каманда `Дальнабой`

У конкурсе прынялі ўдзел дзве каманды: “Дальнабой” і “Люкс-аўта”. У складзе кожнай – па тры ўдзельнікі.  Адразу хлопцы прадставілі сябе ў конкурсе “Візітная картка каманд”.


На другім этапе конкурсу навучэнцы праверылі веды правілаў дарожнага руху: мусілі адказаць на 10 пытанняў. Прытым, не ў цішы кабінетаў, а ў досыць экстрэмальных умовах: пад гучную музыку, эмацыянальныя каментарыі вядучага і пільным вокам гледачоў.  Але ўсе ўдзельнікі справіліся выдатна.

Увогуле усё ў шоу было прывязана да аўтамабільнай тэматыкі: і песні гучалі пра вадзіцеляў, і ў падводках да конкурсаў спрэс былі аўтамабільныя тэрміны: “задача простая як каробка перадач”.

Далей удзельнікаў чакала практычнае выпрабаванне: яны разам з балельшчыкамі адправіліся на аўтадром.

– А што: і я б хацела пакіраваць машынай, у GTA* я вунь як езджу, – летуценна казала адна з глядачак.

На аўтадроме навучэнцы паказалі свае ўменні ў кіраванні грузавога аўтамабіля: трэба было пераадолець паласу перашкод.


Гледачы на аўтадроме

– Сёлета праграму гэтага этапу крыху змянілі. Апроч навучэнцаў, будуць удзельнічаць і майстры. Яны праедуць апошні круг, – патлумачыў намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Аляксандр Тышчук.

Па вяртанні ў залу вынікі конкурсу падвёў дырэктар каледжа, старшыня журы Ігар Кіцікаў. З невялікім адрывам перамагла каманда “Люкс-аўта”. У яе складзе – Васіль Белы, Максім Гапонаў, Сяргей Глебец.


Пераможа шоу - каманда `Люкс-аўта`

– Што самае цяжкае было? – пытаю ў іх.

– Праверка правілаў дарожнага руху, – як адзін адказваюць хлопцы.

А на аўтадроме як?

– Нескладана: там усе адточана да дробязей. Праз тыдзень у нас здача на правы. Дык гэты конкурс для нас як трэніроўка быў.


Даведка “РГ”

GTA – камп'ютарная гульня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вілейскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы 14 сакавіка адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства сярод выпускнікоў “Шык-Аўта-Шоу-2014”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика