Беларускі дзіцячы хоспіс запускае "гарачую лінію" для бацькоў хворых дзяцей
23.03.2014
—
Новости Общества
|
Грамадская дабрачынная арганізацыя запускае лінію ў красавіку. Патэлефанаваўшы на яе, можна будзе атрымаць прафесійную параду псіхолага, педыятра, сацыяльнага работніка, медсястры. Гарачая лінія будзе працаваць па нумары (017) 505-27-47 па буднях з 17.00 да 20.00, паведамілі ў хоспісе. Па панядзелках на лініі будзе дзяжурыць псіхолаг; па аўторках – сацработнік, які зможа расказаць пра сацыяльныя праграмы хоспіса, летні лагер і іншыя мерапрыемствы для дзяцей і бацькоў; па серадах і пятніцах – медсястра, якая зможа адказаць на пытанні, што тычацца паліятыўнага догляду дома і паслуг хоспіса; па чацвяргах – педыятр. Апрача таго, з лютага для жыхароў Беларусі стала даступная паслуга хуткага дыстанцыйнага кансультавання па тэлефонах: (029) 349-35-92 і (029) 277-48-78. Кансультаванне праводзіцца з 17.00 да 20.00 у будныя дні, на пытанні адказвае галоўная медыцынская сястра хоспіса Надзея Траццяк. Рэалізацыя паслугі ажыццяўляецца ў межах праекта "Паляпшэнне якасці жыцця сем'яў з дзецьмі, што знаходзяцца ў стане захворвання, якое пагражае жыццю, шляхам аказання кампетэнтнай паліятыўнай дапамогі дома ў Рэспубліцы Беларусь" пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. "Наша ніва" паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская дабрачынная арганізацыя запускае лінію ў красавіку. Патэлефанаваўшы на яе, можна будзе атрымаць прафесійную параду псіхолага, педыятра, сацыяльнага... |
|