«Ведаю дзясятак моў, а размаўляю на беларускай»
27.03.2014
—
Новости Общества
|
У МЕЛЬНІЦЫ раней вірыла жыццё. Было ў ёй за тры дзясяткі двароў. Засталося ж дванаццаць, і тыя амаль з аднымі пенсіянерамі. На работу ходзяць толькі Неміровічы і Гуліевы.
— Вельмі сумленны і адказны чалавек. Клапоціцца пра жывёлу, як пра сваю. Усе б так рабілі — ніякіх праблем не было б! Спагаду да жывёлы Авез займеў яшчэ на сваёй радзіме. У Азербайджане ён гадаваў тры каровы. Не стаў парушаць гэту традыцыю і тут. Дзве каровы дапамог набыць калгас, а вось трэцюю завялі самі: вырасцілі з цяляці ад уласнай рагулі. Даіць іх даводзілася спачатку самому, бо Нарміна — гараджанка, з Баку, і да такой нязвыклай справы не магла адразу прызвычаіцца. Праўда, з цягам часу ўсё наладзілася. А летась і зусім выйшла палёгка. — Вычытаў я ў «Сельской газете», — расказвае Авез, — што ёсць міні-апараты па даенні кароў у падсобных гаспадарках. Заказаў такую даільную ўстаноўку, заплаціў восем мільёнаў. Грошы немалыя, але яна апраўдвае сябе. Больш таго, Авез, а рукі ў яго залатыя, каб не цягаць жанчынам бітон па ўсяму хляву, змайстраваў трубаправод. Летам за суткі сям’я Гуліевых прадае да ста кілаграмаў малака і ўваходзіць у тройку лепшых малаказдатчыкаў Станіславоўскага сельскага Савета. Гуліевы гадуюць яшчэ свіней, курэй-бройлераў. Маюць участак, дзе садзяць гародніну, а частку зямлі здаюць у арэнду яшчэ акцыянернаму таварыству. Гэта выгадна, бо восенню атрымліваюць бясплатна дзве тоны зерня, а за цялят ад уласных кароў — рулоны гатовага сена. Так што падсобная гаспадарка поўнасцю забяспечана кормам і дае неблагі прыбытак. Нават падтрымлівалі бацькоў у цяжкі час, пасылалі ім грошы.
— Авез, Нарміна і іх дзеці — прыклад для ўсіх! — такую характарыстыку дае ім старшыня Станіславоўскага сельскага Савета Алена Сідарчук. — Вельмі добра ладзяць. Словам, прыжыліся, «закаранелі» Гуліевы на шаркаўшчынскай зямлі, якая стала ім другой радзімай. Двойчы ездзіў Авез у Азербайджан. Там у яго засталіся два браты і сястра. Наладзілася жыццё ў Азербайджане, і родзічы настойліва пачалі ўгаворваць яго вяртацца. І нешта зварухнулася ў душы Авеза. Урэшце, як бы і Нарміна не супраць была вярнуцца. Але калі, здаецца, усё было вырашана, узнікла непераадольная перашкода: ехаць у Азербайджан катэгарычна адмовіліся дзеці — Ільяс і Лале. З ІЛЬЯСАМ сустрэцца не ўдалося, ён знаходзіўся за межамі раёна, у Полацку. Затое яго сястра была дома. Яна расказала і пра сябе, і пра брата. Лале — па-азербайджанску значыць «мак». І сапраўды, дзяўчына нечым падобна на макавую кветачку: вытанчаная і гарэзлівая. Пачала яна гутарку з таго факта, што пасля заканчэння мясцовай Слабадской сярэдняй школы з вельмі добрымі адзнакамі здала тэсты і набрала неабходныя балы ў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт. Прыйшло запрашэнне на вучобу. Аднак бацькі перастрахаваліся, што далёка тая сталіца. Параілі вучыцца бліжэй да дому, у Полацкім эканамічным каледжы, які і закончылі летась з братам. Яна па спецыяльнасці эканаміст, а ён — праграміст. Сёння Нарміна перажывае за дачку, што, маўляў, дарэмна адгаворвалі, добрым была б урачом. Вельмі ж ужо здатная. Аб незвычайных здольнасцях Лале і Ільяса ў адзін голас гаварылі настаўнікі Слабадской школы. Асабліва гэта праяўлялася ў беларускай мове, па якой адзін і другі былі прызёрамі раённых і абласных алімпіяд. — Мне вельмі падабаецца беларуская мова, такая пяшчотная і мілагучная, — прызнаецца Лале. — Я чытала і чытаю з захапленнем беларускую літаратуру: такіх пісьменнікаў, як Янка Купала, Якуб Колас, Іван Мележ, Іван Шамякін. У класе я была адна дзяўчынка сярод хлопцаў і пра змест вялікіх твораў часта распавядала ім. Між іншым, тэсты ва ўніверсітэт Лале здавала толькі на беларускай мове. А наогул, гэта незвычайная дзяўчына-самародак ведае звыш за дзясятак моў. У тым ліку нямецкую, французскую, азербайджанскую, турэцкую, арабскую, іранскую, украінскую. Азербайджанскую пераняла ад бацькоў, французскую вывучыла на факультатыве ў школе, а вось астатнія адолела самастойна. Дзякуючы гэтаму мае нямала сяброў. З некаторымі, як, напрыклад, з Украіны, перагаворваецца па Інтэрнэту. Пазнаёмілася з імі тады, калі прыязджалі да родзічаў у тутэйшыя мясціны. НЕЗАБЫЎНАЕ ўражанне на Лале пакінула наведванне радзімы бацькоў: — Ехалі цягніком трое сутак. Там няма зімы. У дзеда Мурсалы ў садзе растуць вінаград, хурма, арэхі грэцкія, слівы, персікі, — потым задумваецца і дадае: — Але пабыла там некалькі дзён і пацягнула мяне назад, дахаты. Гэта для маіх бацькоў Беларусь — другая Радзіма, а для нас з Ільясам — першая! Мы ў Беларусі, на гэтай зямлі нарадзіліся. У нас тут любімыя настаўнікі, сябры і ўсё наўкол — роднае! Аднак са сваёй першай Радзімай, Азербайджанам, Гу- ліевы не парываюць. Яны строга шануюць яе традыцыі і перадаюць дзецям. Фактычна яны стварылі астравок азербайджанскай нацыянальнай культуры. Асаб- ліва гэта яскрава бачна на прыкладзе кухні. У меню абавязкова ёсць азербайджанскія стравы. Яе сакрэтамі Гуліевы ахвотна дзеляцца. — У нас у Жукоўскім сельскім клубе працуе аматарскае аб’яднанне «Гаспадыня», — расказвае педагог Надзея Кіраенка. — Вельмі актыўнымі членамі аб’яднання з’яўляюцца Нарміна з дачкой Лале. Там мы абмяркоўваем рэцэпты страў азербайджанскай і беларускай кухні. Нам даспадобы іхнія стравы «далма», «пахвала», «шароба». Ім — нашы дранікі, клёцкі, бабкі. ГУЛІЕВЫ ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах не толькі аб’яднання, але і раённых, нават абласных. Так, іх нельга было не заўважыць на святах, прысвечаных 510-годдзю Шаркаўшчыны, і «Светлы Яблычны Спас — Сікораўскай душы часцінка». А ў верасні мінулага года яны атрымалі Дыплом на абласным фестывалі ў Міёрах, у якім напісана: «Узнагароджваецца сям’я Гуліевых, вёска Мельніца, за папулярызацыю страў азербайджанскай нацыянальнай кухні на абласным свяце нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні «Нас з’яднала Беларусь». Дарэчы, на гэтым фестывалі Лале спявала на азербайджанскай мове, а самай любімай яе песняй з’яўляецца «Беларусь». Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У МЕЛЬНІЦЫ раней вірыла жыццё. Было ў ёй за тры дзясяткі двароў. Засталося ж дванаццаць, і тыя амаль з аднымі пенсіянерамі. На работу ходзяць толькі Неміровічы і...
|
|