Забаранілі лавіць рыбу да 30 мая
13.04.2014
—
Новости Общества
|
За ліня парушальнік заплаціць 900 тысяч. Фота supersadovod.ru. Забараняецца лавіць рыбу ад 1 красавіка да 30 мая. Выключэнне – аматарскае рыбалоўства з вудай.Нераст – адно з найбольш важных звёнаў у жыццёвым цыкле рыб. Ён суправаджаецца значнымі зменамі ў іх паводзінах. Звычайна палахлівыя і асцярожныя, яны ў перыяд нерасту становяцца менш рухомымі і безабароннымі перад чалавекам. Браканьерская лоўля ў гэты час прыводзіць да падняцця з вадаёмаў дзясяткаў тысяч ікрынак. Ніякія затраты на штучнае зарыбленне не кампенсуюць такія страты. З улікам таго, што пераважная большасць рыб, што жывуць у вадаёмах Беларусі, нерастуе вясной, ахоўваць іх у гэты перыяд вельмі важна. За ліня парушальнік заплаціць 900 тысяч У адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, лоўля ўсіх відаў рыбы забароненая ад 1 красавіка да 30 мая. Выключэнне – аматарскае рыбалоўства ў светлы час сутак з берага адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, які аснашчаны штучнай прынадай, з адным адзінарным або падвойным ці трайным кручком памерам не больш за №10, па міжнароднай класіфікацыі №1. За кожную незаконна здабытую рыбіну парушальнікі абавязаныя будуць пакрыць прычыненую прыродзе шкоду, якая ў час забароны налічваецца ў трохразовым памеры. Напрыклад, шчупак або лешч абыдуцца браканьерам ў 450 тысяч рублёў, а лінь або язь – у 900 тысяч. Калі памер шкоды перавысіць 40 базавых велічынь, то парушальнікі могуць быць аштрафаваныя на суму ад 10 да 50 базавых велічынь або прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. У дні вясновай забароны не дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя судны. Браканьерства падчас нерасту Нягледзячы на забарону, людзі кожны год правілы парушаюць. Летась падчас 1700 рэйдаў, праведзеных інспекцыя вясной, выявілі каля 1300 такіх выпадкаў. І гэта прытым, што летась у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я лёд на вадаёмах стаяў да сярэдзіны красавіка. Сёлета за сакавік на рэках і азёрах Беларусі браканьеры незаконна здабылі каля тоны рыбы, у тым ліку 340 асобін шчупака, нераст якога ўжо пачаўся. Пракантралююць ДАІ, МУС і Мінпрыроды Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ад сакавіка па май правядзе шэраг дадатковых кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства падчас веснавога нерасту. Сумесныя рэйды з супрацоўнікамі МУС, Мінпрыроды, арандатарамі рыбалоўных угоддзяў, а таксама грамадскімі інспектарамі пройдуць паўсюдна. Інспектары ДАІ будуць правяраць машыны. Разам з падатковымі органамі плануецца адпрацаваць месцы незаконнага гандлю сеткаматэрыяламі, свежай азёрна-рачной рыбай. На прыгранічных тэрыторыях і трансгранічных водных аб’ектах кантроль будзе ажыццяўляцца падчас сумесных і адначасовых з замежнымі калегамі рэйдаў. Адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя з прыродаахоўнымі ведамствамі Расіі, Літвы і Украіны. Па новых правілах Сёлета 26 чэрвеня пачне дзейнічаць новая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. І ўжо наступнай вясной тэрміны забароны будуць для кожнай вобласці свае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забараняецца лавіць рыбу ад 1 красавіка да 30 мая. Выключэнне – аматарскае рыбалоўства з вудай.
|
|