Старшыня Віцебскага гарсавета: "Спатрэбіцца, і ў суботу, і ў нядзелю будем працаваць". 21.by

Старшыня Віцебскага гарсавета: "Спатрэбіцца, і ў суботу, і ў нядзелю будем працаваць"

07.05.2014 12:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

- Выбаршчыкі павінны ведаць, што робіць іх дэпутат. І я - не выключэнне. Тыя людзі, якія нас выбралі, павінны бачыць, што мы апраўдваем іх давер. Яны чакаюць ад нас, каб мы пачалі - і пажадана як мага хутчэй - вырашаць праблемы, якія іх хвалююць. Дэпутатаў адразу папярэдзіў: народ нас выбраў, таму не буду шкадаваць ні сябе, ні вас. Спатрэбіцца, і ў суботу, і ў нядзелю будзем працаваць. Думаю, што дэпутаты справяцца. Нават упэўнены ў гэтым. Сярод іх - годныя, высокапрафесійныя людзі, якія карыстаюцца заслужанай павагай у землякоў. На працягу першага тыдня дзейнасці народныя выбраннікі ў складзе камісій займаліся, так бы мовіць, ацэнкай абстаноўкі. А потым упершыню будуць распрацоўваць і рэалізоўваць адпаведныя "вузкія" праграмы развіцця: прамысловасці і эканомікі, горадабудаўніцтва і гэтак далей, - расказвае Міхаіл Партной.

Паводле яго слоў, спачатку гарсавет павінен падтрымаць намаганні гарвыканкама, адміністрацый трох раёнаў Віцебска ў пытанні як развіцця прамысловасці, так і эканомікі ў цэлым.

- Безумоўна, развіваць прамысловасць - гэта задача выканкама. А мы - прадстаўнічая ўлада - будзем дапамагаць у гэтым. У адпаведнай сфарміраванай камісіі гарсавета - вопытныя кіраўнікі, якія ведаюць, што можна зрабіць, каб рэанімаваць прадпрыемства, наладзіць эфектыўную дзейнасць. Дарэчы, упэўнены: трэба пераламаць свядомасць наконт таго, што дэпутаты могуць выконваць толькі прадстаўнічыя функцыі. Таму на пасяджэнні камісій будзем запрашаць кіраўнікоў і выслухоўваць іх, цікавіцца: колькі людзі зарабляюць, што робіцца, каб у інтэрнатах быў зроблены рамонт і г.д.

Калі прадпрыемствы будуць дынамічна развівацца - гарадская казна будзе больш напаўняцца падаткамі. У выніку можна будзе вырашаць многія актуальныя праблемы, якія хвалююць гараджан: рамонт жылых дамоў, добраўпарадкаванне двароў, рамонт дарог і гэтак далей. У савецкі час Віцебск быў найбуйнейшым прамысловым цэнтрам, які ў тым ліку працаваў і на абаронную прамысловасць. Трэба надаць імпульс развіццю вядомых на ўвесь былы СССР прадпрыемстваў "Віцязь", "КІМ" і іншых. Сёння многія буйныя прадпрыемствы працуюць неэфектыўна. Але патэнцыял ёсць, і трэба яго выкарыстоўваць. Калі прадпрыемствы будуць вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю, яны змогуць выплачваць добрую зарплату работнікам… І людзі чакаюць гэтага ад улады, - працягвае старшыня гарадскога Савета.

У Партнога вельмі цікавыя планы наконт развіцця фізічнай культуры ў абласным цэнтры. Паколькі раней ён адказваў за развіццё фізкультуры, спорту і турызму, гэтая тэма, зразумела, стала вельмі блізкай.

- На Віцебшчыне добра наладжана праца па развіцці спорту вышэйшых дасягненняў. Калі з 2005 па 2009 год рэгіён быў у гэтым пытанні на апошнім месцы, летась па выніках удзелу спартсменаў у чэмпіянатах свету і Еўропы - 3 месца, у рэспубліканскіх спаборніцтвах - 4-е. А ў агульным заліку дзелім 2 і 3 месцы з Гомельскай вобласцю. У скарбонцы рэкордаў, устаноўленых у мінулым годзе, ад Віцебшчыны - 87. Што тычыцца турызму, Віцебск летась па тэмпе росту паслуг дасягнуў узроўню 126%. Больш як 20 мільёнаў долараў горад зарабіў на прыёме турыстаў толькі ў 2013 годзе.

А развіццём масавай фізкультуры трэба заняцца шчыльна. Пасля рэвізіі ўсіх дваровых пляцовак прывядзём іх у парадак. І, паверце, шмат грошай для гэтага не спатрэбіцца, - падзяліўся планамі старшыня гарсавета.

Актывізуе сваю працу і гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб, які мае ўжо немалы вопыт арганізацыі заняткаў. У Віцебску будзе папулярызавацца гімнастыка на вуліцы. Што да пляцовак пад адкрытым небам - ужо ў хуткім часе прэзентуюць эксперыментальны спартыўны гарадок у мініяцюры.

- Днямі буду эскіз зацвярджаць. Уявіце сабе пляцоўку памерамі, напрыклад, 400 квадратных метраў, дзе ёсць розныя трэнажоры. Апошнія зробяць фактычна з металалому: труб, якія выкарыстоўваліся ў падземных камунікацыях, і гэтак далей. Вядома, будуць і драўляныя элементы. Рэалізаваць праект плануем пры дапамозе працоўных цэхаў эксперыментальных участкаў прадпрыемстваў. Пафарбаваць і ўсталяваць такі гарадок можна і падчас суботніка. Апрабуем, а потым, можа, арганізуем маленькае прадпрыемства, каб выпуск такіх гарадкоў паставіць на паток. Што датычыцца бяспекі падчас заняткаў, у Віцебску мы знайшлі самавука, які па прыдуманай ім тэхналогіі перапрацоўвае непатрэбную гуму. Гумавая крошка стане асновай для падлогі. І няхай людзі розных узростаў займаюцца, каб быць здаровымі і прыгожымі!

Любімы гараджанамі парк адпачынку на беразе ракі Віцьба здзівіць у ліку іншага… лебедзямі. Гэтых прыгожых птушак спецыяльна прывязуць у Віцебск. Дамкі для іх ужо зроблены. Калі белых можна ўбачыць і цяпер, чорныя лебедзі стануць прыемным сюрпрызам для гараджан і гасцей горада.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дэ­пу­та­таў ад­ра­зу па­пя­рэ­дзіў: на­род нас вы­браў, та­му не бу­ду шка­да­ваць ні ся­бе, ні вас. Спат­рэ­біц­ца, і ў су­бо­ту, ня­дзе­лю бу­дзем пра­ца­ваць....
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика