Памёр паэт Давід Сімановіч. Віцебск смуткуе
10.05.2014 10:28
—
Новости Общества
|
Віцебск 9 мая напаткала журботная вестка - на 82-м годзе жыцця, пасля цяжкай хваробы, памёр вядомы паэт, празаік, перакладчык Давід Сімановіч. Ён нарадзіўся ў Нароўлі на Гомельшчыне, але імя гэтага чалавека навечна будзе звязана з Віцебскам, бо ён быў адной з самых знакавых асоб, якія калі-небудзь жылі ў горадзе над Дзвіной.
![]() У далёкім 1955 годзе малады выпускнік Белдзяржуніверсітэта прыехаў працаваць настаўнікам рускай мовы ў Крынкаўскую школу Лёзненскага раёна. Праз чатыры гады перабраўся ў абласны цэнтр. З гэтага моманту Віцебск атрымаў свайго Паэта і Грамадзяніна. Гэта Давід Сімановіч стаяў ля вытокаў абласнога тэлебачання, дзе - рэч у тыя часы нечуваная - заставаўся адзіным беспартыйным супрацоўнікам. Гэта Давід Сімановіч, апантана ламаючы сцены ўладнага супраціву, вяртаў Віцебску імя Марка Шагала. Гэта дзякуючы Давіду Сімановічу жыхары Віцебска ведаюць пра ролю свайго горада ў лёсах Пушкіна, Маякоўскага, Твардоўскага, Гайдара і Лажэчнікава. Гэта Давід Сімановіч заўжды і на ўсіх узроўнях абараняў памяць Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава. Гэта Давід Сімановіч, калі надышлі нялёгкія для літаратараў часы, не разгубіўся і не схаваўся за дзвярыма кватэры, а выдаваў новыя кнігі і бясконца сустракаўся са сваімі чытачамі, дзе толькі выдавалася такая магчымасць: у школах, бібліятэках, а то і пад адкрытым небам. Ён, не гандлюючы сумленнем і не прагінаючыся перад найноўшымі "літаратурнымі генераламі", абыходзіў любыя перашкоды, каб сказаць людзям тое, што лічыў патрэбным. Гэта Давід Сімановіч быў блізкім сябрам Еўтушэнку, Барадуліну, Канапельку і Папковічу. Сваёй мудрай усмешкай ён паўсюль ствараў прыўзняты настрой - на адкрыцці выставы, на прэм'еры спектакля ці проста на вуліцы. З ім адышла цэлая эпоха ў культурным жыцці Віцебска. Без Давіда Сімановіча Віцебск ніколі не будзе ранейшым. Але яго вершы застануцца з чытачамі: Надо быть, а не казаться, каждой жилкою касаться века своего. И беде сопротивляться, и к победе подниматься гордо и светло! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебск 9 мая напаткала журботная вестка - памёр вядомы паэт, празаик, перакладчык Давід Сімановіч.
|
|