"Аб прычынах можна толькі здагадвацца. Відаць, сваю ролю адыгралі бездапаможнасць аргументацыі за адмову і юрыдычная аргументацыя нашай скаргі, - кажа Вячорка. - Але ясна, што такія рашэнні ў нашай рэальнасці прымаюцца невыпадкова. Ці нешта памянялася ў зямельнай каньюнктуры на тэрыторыі вакол Курапатаў, ці ўлады вырашылі лакальна засведчыць канструктыўнасць, ці - цалкам верагодна - даць нам надзею на перагляд сытуацыі пры заходняй мяжы Курапатаў (дзе былы "Бульбаш-хол"), а адначасова хутка рэалізаваць план забудовы поля паміж Курапацкім лесам і "Экспабелам", праз якое праходзіць "Дарога смерці".
Для заяўнікаў стала нечаканасцю, калі пасля закрытай нарады калегія Менскага гарадзкога суду абвясціла: пастанова суду ніжэйшай інстанцыі адмяняецца, справа...