За «Лідай» шырокі валок
24.05.2014
—
Новости Общества
|
У ДЗЯРЖАЎНЫМ прадпрыемстве «Азярцы» Глыбоцкага раёна з вывадам дойнага статку на выпасы на кругласутачнае ўтрыманне, а гэта адбылося месяц таму, продаж малака дзяржаве ўзрос амаль удвая. Гэта лепшы паказчык у раёне. Задача тутэйшых жывёлаводаў утрымаць дасягнутае не толькі на працягу лета, але і ў зімоўку.
Уборкі чакаюць 800 гектараў траў. Чацвёртая частка з іх — люцэрна, якая багата бялком, дае паўнацэнныя тры ўкосы і не баіцца засухі. Другі год тут прымяняецца навінка: травы ў валок косіць зернеўборачны камбайн «Ліда», на які ўстанавілі шасціметровую жняярку. Працуе агрэгат добра. Галоўнае, каб не было камянёў. Як паведаміў начальнік аддзела раслінаводства Глыбоцкага райсельгасхарчу Іосіф Пачкоўскі, да сенакосу, акрамя ДП «Азярцы», прыступілі яшчэ некалькі гаспадарак, а масавая ўборка траў пачнецца на наступным тыдні. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ДЗЯРЖАЎНЫМ прадпрыемстве «Азярцы» Глыбоцкага раёна з вывадам дойнага статку на выпасы на кругласутачнае ўтрыманне, а гэта адбылося месяц таму, продаж малака...
|
|