Кожны дзень касіць па 150 гектараў. 21.by

Кожны дзень касіць па 150 гектараў

31.05.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднак лепшага надвор’я дырэктар ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Мікалай ШУЛЬГАТ не чакае. Яго можна зразумець: трэба ўбраць 2,5 тысячы гектараў траў да сярэдзіны чэрвеня — кожны дзень касіць па 150 гектараў.

А таму да двух касілак КПР-9 «Палессе» ён падключае яшчэ і трэцюю — час прыспешвае.

Прымяняць такую прадукцыйную тэхніку дазволіла тое, што ў гаспадарцы амаль круглагадзічна працуе механізаваны атрад па добраўпарадкаванні зямлі: карчуе кустарнікі, вывозіць каменне, зносіць гнілыя сядзібы. У многіх месцах контурнасць палёў павялічылася ў разы. Ля вёскі Струкі, дзе было раней некалькі асобных участкаў па 20—40 гектараў, цяпер адзіны  трохсотгектарны масіў.

— Загонка — у паўтара кіламетры, — кажа перадавы механізатар Міхаіл Чарняўскі. — Ёсць дзе і як разагнацца.

Ён, а таксама Пётр Каляга, кладуць у валок за дзень па 50—60 гектараў траў кожны пры норме дваццаць.

Адзінаццаты год запар выводзіць на палеткі свой камбайн «Ягуар» неаднаразовы ўдзельнік рэспубліканскіх «Дажынак» Уладзімір Лаўцэвіч.

Хапае тэхнікі на адвозцы. Адзінае, па словах дырэктара, з-за непагадзі можа ўзнікнуць напружанасць з кансервантамі, бо ў гаспадарцы адмовіліся ад сіласу і рыхтуюць толькі сянаж. Усяго прымеркавана закласці яго з першага ўкосу 15 тысяч тон.

У раёне пастаянна манеўруюць корманарыхтоўчай тэхнікай, каб яна нідзе дарэмна не прастойвала. Так, ААТ «Таргуны» далі на некалькі дзён у арэнду сельгасфіліялу «Бягомальскі» агрэгат па закатцы рулонаў з зялёнай масай у плёнку.

Самі «Таргуны» актыўна нарыхтоўваюць сянаж. Закладзены першыя паўтысячы тон.

НА ЗДЫМКУ: механізатары Пётр КАЛЯГА і Міхаіл ЧАРНЯЎСКІ. Кароткія хвіліны адпачынку на свежаскошанай траве.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак лепшага надвор’я дырэктар ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Мікалай ШУЛЬГАТ не чакае. Яго можна зразумець: трэба ўбраць 2,5 тысячы гектараў траў да сярэдзіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика