Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў
02.07.2014 10:38
—
Новости Общества
|
Ужо колькі дзён на беларускіх дарогах можна заўважыць рознакаляровыя ланцужкі пілігрымаў, якія традыцыйна ў канцы чэрвеня распачынаюць вандроўкі ў Будслаў, да цудатворнага абраза Маці Божай. Святкаванні ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня. Самай «жвавай і трывалай» лічыцца пілігрымка Баранавічы-Будслаў. Звычайна менавіта ў гэтай пілігрымцы найбольш людзей, якія крочаць па спёцы і дажджу да Маці Божай Будслаўскай дзевяць дзён, праз лясы, палі, па ажыўленай шашы і сцежках у Налібоцкай пушчы. За дзень пілігрымам трэба было адолець больш за 30 кіламетраў і дайсці да Радашковічаў. Пачалі шлях у ранішнюю спёку, у абед было хмарна. А потым, калі праходзілі Вязынку, раптам паломнікаў наведаў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоній Дзем'янка. Ён спыніўся паразмаўляць з пілігрымамі, спыніўшы рух транспарту на кароткі час. Біскуп не проста прыехаў, а прывёз цукеркі! Я вось толькі не ведаю — якія менавіта цукеркі прывёз Антоній Дзям'янка, ці тыя самыя біскупскія пачастункі аддалі нам ксяндзы? А калі біскуп з'ехаў — раптам неба зацягнула хмарамі і пачаўся дождж. Так і ішлі па дажджы ад Вязынкі да Радашковічаў. Вось чаму толькі пачаўся той дождж? Ці маліліся няправільна, ці ўсе-такі не тыя цукеркі, што перадаў біскуп, аддалі на ксяндзы? Паўдня моклі на дажджы, а нарэшце, прыйшоўшы у Радашковічы, пілігрымаў яшчэ і мясцовы ксёндз «патроліў», шчодра пасвяціўшы на ўваходзе ў касцёл вадой. Наперадзе ў пілігрымаў яшчэ дзясяткі кіламетраў, начоўкі ў будынках школаў, душ проста з неба і бясплатны салярый. За перанесеныя пакуты пілігрымы папросяць потым у Маці Божай Будслаўскай што каму трэба, ці падзякуюць за тое, што маюць. Алена ГЕРМАНОВIЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо колькі дзён на беларускіх дарогах можна заўважыць рознакаляровыя ланцужкі пілігрымаў, якія традыцыйна ў канцы чэрвеня распачынаюць вандроўкі ў Будслаў, да...
|
|