Кармы – пішам, жніво – у галаве. 21.by

Кармы – пішам, жніво – у галаве

08.07.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— З першага ўкосу мы нарыхтавалі 17,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, — паведаміў дырэктар КУП СГП «Гарадзец» Шаркаўшчынскага раёна Аляксандр Маркевіч. — Гэта даволі шмат, улічваючы, што будзе яшчэ і сілас з кукурузы. Але мы заўсёды рыхтуем кармы пра запас. Вось і зараз робім апераджальны падкос больш чым на ста гектарах выпасаў і рыхтуем сена. Звяно механізатараў штодзень прасуе па 50—60 тон выдатнага корму для жывёлы.

Гаспадарка рэштку лішніх кармоў вясной прадае і мае за гэта неблагі прыбытак. Сёлета, напрыклад, яна рэалізавала іх звыш двух тысяч тон.

У цэлым па раёне, згодна інфармацыі старшыні Шаркаўшчынскага райсельгасхарчу Дзмітрыя Ламакі, працягваецца нарыхтоўка кармоў на няўдобіцах і выпасах. Кожны дзень прыбаўляецца па дзве тысячы тон сенажу і 600 тон сена.

А праз тыдзень пачнецца галоўная сельскагаспадарчая кампанія года — жніво. На днях гаспадаркі трох раёнаў — Бешанковіцкага, Полацкага і Віцебскага — прыступілі да абмалоту азімай сурэпкі.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— З першага ўкосу мы нарыхтавалі 17,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, — паведаміў дырэктар КУП СГП «Гарадзец» Шаркаўшчынскага раёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика