Дарогу ў вёску на Глыбоччыне перакрылі, верагодна, з-за АЧС, але сялян гэта не спыняе. 21.by

Дарогу ў вёску на Глыбоччыне перакрылі, верагодна, з-за АЧС, але сялян гэта не спыняе

17.07.2014 12:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарогу, якая вядзе ў Глыбокага ў вёску Дзеркаўшчына, перакрылі з-за афрыканскай чумы свіней - траса праходзіць каля свінакомплексу "Маліноўшчына". Але вынаходлівых сялян гэта не спыняе.



Дарогу спрабавалі перакрыць яшчэ летась, аднак жыхары на гэта ўвагі не звярнулі. Хтосьці нават скраў дарожныя знакі, што забараняюць праезд. Сёлета ж улады высыпалі на дарогу тры вялікія прычэпы жвіру. А вось знакаў пра аб'езд не паставілі.

Мясцовыя жыхары аб'язджаць комплекс не хочуць і ў сваім змаганні карыстаюцца не зусім законнымі метадамі - знішчаюць знакі, што забараняюць праезд. Акрамя таго, вяскоўцы пракапалі праезд праз кучу.



Супрацоўнікі Глыбоцкай ДАІ ўсё ж размясцілі знак аб'езду. А каб народ яго зноў не выкінуў, знак павесілі над дарогай на расцяжках.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовыя жыхары аб'язджаць свінакомплекс не хочуць і ў сваім змаганні карыстаюцца не зусім законнымі метадамі - знішчаюць знакі, што забараняюць праезд. Акрамя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика