У Мінску заснавана тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ. 21.by

У Мінску заснавана тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ

26.09.2014 18:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 верасня на пазачарговым пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі быў разгледжаны і прыняты тэкст статута Вышэйшай духоўнай навуковай установы "Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ" Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца ў паведамленні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Новая навучальная ўстанова будзе размяшчацца ў Мінску. 

Асноўная мэта Акадэміі - падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў, для рэлігійнай дзейнасці Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Асноўная задача Акадэміі - навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі, а таксама біблістыкі, кананічнага права, гісторыі, літургікі, катэхізацыі, філасофіі, этыкі, рэлігіязнаўства, сродкаў масавай камунікацыі, сацыяльнага вучэння і служэння, сям'і, замежных моваў і іншых дысцыплін згодна з нормамі і навучаннем Рыма-Каталіцкага касцёла.

Заснаваная акадэмія Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. 

Прынята рашэнне звярнуцца да адпаведных дзяржаўных органаў з мэтай дзяржаўнай рэгістрацыі новай Вышэйшай духоўнай навучальнай установы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўная мэта Акадэміі - падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў, для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика