Невядомыя вандалы апаганілі сінагогу ў Гомелі. 21.by

Невядомыя вандалы апаганілі сінагогу ў Гомелі

31.10.2014 13:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Антысеміцкі лозунг і свастыка з'явіліся на браме яўрэйскага малітоўнага дому ў Гомелі.




Сябры яўрэйскай грамады "Бейт Яакаў" звярнуліся з гэтай нагоды ў міліцыю. Прадстаўнік грамады Тамара Фейгіна распавяла пра акалічнасці здарэння:

- Калі я прыйшла зранку на працу, то ўбачыла, што на нашай новай брамцы намаляваная свастыка і напісана "халакост". Мы прынялі меры: выклікалі міліцыю. У нас ёсць камера відэаназірання. Таксама напісалі заяву. Будзем чакаць расследавання. Як мне сказалі, яно будзе доўжыцца цягам дзесяці дзён. Паглядзім, што дасць відэаназіранне.

Рэлігіязнаўца і дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Адзіночанка лічыць, што сінагогу апаганілі з хуліганскіх памкненняў.

- Гэта чыстае хуліганства. Хутчэй за ўсё, нейкім маладым людзям проста няма чым займацца. З такіх жа хуліганскіх памкненняў, да прыкладу, білі вокны ў каталіцкім касцёле. Што тычыцца дыскрымінацыі яўрэяў, то на побытавым ўзроўні яе няма. То бок здарэнне з апаганьваннем малітоўнага дому ў Гомелі - гэта хутчэй асобныя выпадкі.

Тамара Фейгіна ўзгадвае, што апошнія выпадкі вандалізму фіксаваліся дзесьці год таму. Пасля чаго ўсё было спакойна.

- І гэта нягледзячы на тое, што мы не саромеемся сваёй сімволікі, - заўважае Тамара Фейгіна. - Напрыклад, калі цямнее, на даху гарыць зорка Давіда.

Віктар Адзіночанка падкрэслівае, што з боку дзяржавы таксама адсутнічае дыскрымінацыя яўрэйскай меншасці.

- Больш таго, дзяржава імкнецца, каб ніякіх канфліктаў не было. У Гомелі вельмі пільна адсочваецца, каб не было дыскрымінацыі яўрэяў, - апавёў выкладчык рэлігіязнаўства.

Паводле перапісу 2009 году, у Гомелі пражывае каля 2 тысячаў яўрэяў. У параўнанні з 1999 годам, колькасць яўрэяў у горадзе зменшылася ўдвая.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антысеміцкі лозунг і свастыка з'явіліся на браме яўрэйскага малітоўнага дому ў Гомелі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика