На віцебскіх журналістаў заводзяць справы за фотасесію на фоне графіці. 21.by

На віцебскіх журналістаў заводзяць справы за фотасесію на фоне графіці

19.11.2014 15:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 лістапада, у межах кампаніі "Станем за журналістыку", сябры віцебскай суполкі грамадскага аб'яднання "БАЖ" сфатаграфаваліся на фоне будынка з графіці, якое ўяўляе выявы клетак, адкуль вылятаюць зробленыя з газеты птушкі.




Цяпер удзельнікаў фотасесіі выклікаюць у Чыгуначны РАУС Віцебска і складаюць пратаколы за "ўдзел у несанкцыянаванай акцыі".

18 лістапада да начальніка аддзела аховы прафілактыкі і правапарадку АУС Чыгуначнага раёна Аляксандра Рыбакова выклікалі сябра ГА "БАЖ" Зміцера Казакевіча.

- Міліцыянт сказаў мне па тэлефоне, што я мушу прыйсці і патлумачыць свой удзел у несанкцыянаванай акцыі. Я вельмі здзівіўся, бо ні ў якіх акцыях не ўдзельнічаў. Аказалася, што "акцыяй" міліцыянт лічыць супольныя фотаздымкі некалькіх чалавек, якія былі выкладзеныя ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Супрацоўнік міліцыі паказаў мне раздрукоўкі з сайтаў, дзе гэтыя фотаздымкі таксама былі апублікаваныя. І сказаў, што ў тэксце да гэтых фотаздымкаў гаворыцца, што гэта была акцыя, хоць гэтага слова я там не заўважыў - гаварылася толькі, што журналісты фатаграфаваліся, правялі фотасесію.

У любым разе, у інтэрнэце можа быць любая інтэрпрэтацыя чаго заўгодна. Паводле такой логікі, усіх людзей, якія фатаграфуюцца, прыкладам, на вяселлі альбо навагоднім ранішніку ў маскарадных касцюмах, таксама можна абвінаваціць, назваўшы ўдзельнікамі несанкцыянаванай акцыі. На нашых фотаздымках выразна відаць, што мы не трымаем плакатаў, нічога не крычым і не патрабуем. Так што абвінавачанне лічу абсалютна беспадстаўным. І напісаў у пратаколе, што з фармулёўкай супрацоўніка міліцыі я не згодны,
- распавёў Зміцер Казакевіч.

На сябра арганізацыі быў складзены пратакол аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Суд па справе Зміцера Казакевіча прызначаны на 28 лістапада.

Па гэтай жа справе тэлефонныя запрашэнні ў міліцыю атрымалі яшчэ некалькі чалавек. Пра свой візіт у міліцыю распавядае Кастусь Мардзвінцаў:

- Аляксандр Рыбакоў склаў пратакол пра парушэнне мною артыкула 23.34 КаАП - нібыта я ўдзельнік несанкцыянаванай акцыі. Ён казаў, што я нібыта выказваў свае грамадскія інтарэсы, меркаванні і гэтак далей, калі фатаграфаваўся на фоне закінутага будынка былога Дома культуры.

Я спрабаваў тлумачыць: "На гэтым будынку - вельмі прыгожы малюнак, які любяць многія жыхары Віцебска, у тым ліку і журналісты. Дык што, малюнак таксама крамольны, і "выражае нейкія грамадскія меркаванні"? І мастака таксама будуць прыцягваць да адказнасці?"


На гэтыя пытанні Аляксандр Рыбакоў адказаў, што да мастака прэтэнзій няма, бо гэта, маўляў, было даўно. Урэшце я адмовіўся даваць нейкія тлумачэнні, апеляваўшы да артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які дае кожнаму права не сведчыць супраць сябе.

Нагадаем, 5 лістапада віцебскія сябры БАЖ выпускалі з клетак вольных птушак прэсы і фатаграфаваліся на фоне свайго любімага гарадскога графіці. На сцяне закінутага будынка намаляваныя тры клеткі, а скрозь краты ляцяць на волю зробленыя з газеты птушкі.

Фотаздымкі віцебскіх журналістаў былі апублікаваныя ў віцебскай суполцы ў "Нашы ў горадзе". Тут размяшчаюцца спасылкі на артыкулы пра Віцебск, фотаздымкі горада і яго жыхароў. Многія з гэтых матэрыялаў і фотаздымкаў перадрукоўваюць інтэрнэт-сайты, бо старонка адкрытая. Серыя фотаздымкаў, якія ў міліцыі лічаць "доказамі правапарушэння", называецца "Фотасесія на фоне любімага гарадскога графіці".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналісты сфатаграфаваліся на фоне будынка з графіці, якое ўяўляе выявы клетак, адкуль вылятаюць зробленыя з газеты птушкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика