Беларусам прапануюць ствараць архіў вуснай гісторыі "Памяць народа" і паўдзельнічаць у конкурсе
30.01.2015 10:42
—
Новости Общества
|
Пра конкурс TUT.BY паведаміў сябра рады моладзевага грамадскага аб'яднання "Гісторыка" Аляксей Чубат. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Самыя цікавыя з іх даслаць альбо перадаць арганізатарам конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў. Падрабязныя ўмовы конкурса можна Арганізатары спадзяюцца такім чынам зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення. Сустрэчы-прэзентацыі конкурса пройдуць у Мінску і ўсіх абласных гарадах Беларусі. Там можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў, пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, задаць пытанні. Прэзентацыя конкурса ў Гародні ўжо адбылася, наступныя адбудуцца: 2 лютага (Магілёў), 4 лютага (Віцебск), 7 лютага (Гомель), 17 лютага (Берасце). Апошні дзень прыёма конкурсных відэа-інтэрв’ю – 15 красавіка. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Звязацца з арганізатарамі можна праз старонкі ў сацсетках, канал Youtube Беларускі архіў вуснай гісторыі-online сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Гісторыя краіны фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, а гэта дапамагае захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв'ю "Памяць народа". Арганізатары прапануюць запісваць успаміны людзей сталага веку на відэа, каб...
|
|